Уваскрашэнне — Сашэсце ў пекла (Бездзеж)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уваскрашэнне — Сашэсце ў пекла. другая палова XVII - пачатак XVIII стагоддзя
Матэрыял дошка для жывапісу[d] і яечная тэмпера
Тэхніка тэмпера
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
(інв. ДБЖ-317)

Уваскрашэнне — Сашэсце ў пекла — абраз другой паловы XVII - пачатку XVIII стагоддзя са Свята-Троіцкай царквы ў в. Бездзеж Драгічынскага раёна. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Палі, надпісы і сярэднік выкананы ў другой палове XVII стагоддзя. На абразе зроблены частковыя прапіскі ў пачатку XVIII стагоддзя.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Абраз выяўлены экспедыцыяй Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР у 1970 годзе і 32 экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1977 годзе у Троіцкай царкве в. Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці[2].

Ікона раскрыта рэстаўратарам Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрань Міністэрства культуры БССР П. Р. Журбеем у 1978 годзе (Мінск)[2].

Выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988
  • Іканапіс Беларусі XVII—XVIII стст. Яраслаўль. Масква. 1990
  • Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991
  • Мастацтва Брэстчыны XVII—XVIII стст. Мінск. 1993
  • Іканапіс Беларусі XVI—XVIII стст. Новыя адкрыцці. Іспанія. 1999-2000; Мінск, 2001

Зноскі

  1. Балыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. Архівавана 28 лютага 2021. (руск.)
  2. а б Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 41-42.