Узброеныя фарміраванні Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эмблема ўзброеных фарміраванняў ЧРІ

Узброеныя фарміраванні Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя — воінскія фарміраванні самаабвешчанай Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя, якія існавалі ў 19912007 гадах. Прымалі ўдзел у Першай і Другой чачэнскіх войнах на баку самаабвешчанай Рэспублікі[1].

Структура і колькасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя баявыя ўзброеныя фармаванні Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя прадстаўлены ў наступным выглядзе:

  • прэзідэнцкі полк нацыянальнай гвардыі;
  • полк спецыяльнага прызначэння;
  • танкавы полк;
  • паўпартызанскія «абхазскія» і «афганскія» батальёны;
  • асобны авіяцыйны атрад і вучэбны цэнтр;
  • ваенна-транспартная авіяцыя;
  • і іншыя падраздзяленні забеспячэння.

Акрамя гэтага, у рэспубліцы дзейнічаюць:

  • ваенны каледж, які рыхтуе афіцэраў для розных сілавых міністэрстваў;
  • падраздзяленні грамадзянскай абароны, ваенкаматы і іншыя структуры, якія займаюцца рашэннем задач на стыку армія - грамадства.

Колькасць узброеных фармаванняў Ічкерыі да пачатку Першай чачэнскай вайны складала каля 15 тыс. чалавек. Прэзідэнцкая гвардыя складалася з 2 тыс. чалавек, падраздяленні МУС - 3,5 тыс. служачых. У апалчэнні налічвалася да 40 тыс. чалавек.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]