Узор сумленнай белагаловай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Узор сумленнай белагаловай
польск.: Kształt poczciwey Białogłowy
Аўтар Ян Пратасовіч
Мова арыгінала польская
Дата першай публікацыі 1597
Месца публікацыі Вільнюс
Прысвечаны Кацярына Ляцкая[d]

Узор сумленнай белагаловай (польск.: Kształt poczciwey Białogłowy) — вершаваны твор Яна Пратасовіча, апублікаваны ў Вільні ў 1597 годзе. Паэт засяроджваецца на ўслаўленні цнотаў «белагаловай», малюе ідэальны ўзор тагачаснай пані — жонкі, маці, гаспадыні.

Прысвечаны Кацярыне з Ляцкіх, жонцы Фёдара Скуміна і маці Януша Скуміна.

На адвароце тытульнай старонкі кнігі змешчаны герб Ляцкіх і эпіграма на яго, а перад асноўнаю часткай твора — дэдыкацыйны верш, у якім аўтар звяртаецца да Кацярыны як да сваёй «міласцівай сястры». Твор пачынаецца з алегарычнага апісання жанчыны, якая сядзіць пад вінаграднай лазой у вянку з зёлак і падае свайму мужу духмяную кветку.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Сярод рысаў узорнай «белагаловай» на працягу ўсёй паэмы Я. Пратасовіч ні разу не згадвае знешнюю прыгажосць.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кавалёў С. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу: манаграфія / Сяргей Кавалёў. — Мінск: Кнігазбор, 2010. — С. 312—313.
  • Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 632—633