Верхаводка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Укляя)
Перайсці да: рух, знайсці
Верхаводка
Ablette.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Падтып:

Хрыбетныя

Клас:

Касцявыя рыбы

Атрад:

Карпападобныя

Сямейства:

Карпавыя

Род:

Верхаводкі

Від:

Верхаводка

Навуковая назва

Alburnus alburnus Linnaeus, 1758

ITIS   163663
NCBI   54556

Верхаводка, або укляя (Alburnus alburnus) — рыба сямейства карпавых. Народныя назвы — аклейка, сяляўка.

Жыве стайна ў стаячых і павольных прэсных і слаба салёных водах. Даўжыня да 20 см, маса да 60 г. Цела падоўжанае, сціснутае з бакоў, пакрытае тонкай бліскучай лускай (з якой здабываюць гуанін на патрэбу біжутэрыйнай вытворчасці), на брушку вольны ад лускі «кіль», спіна цёмная з зеленаватым адлівам, бакі і бруха серабрыстыя, спінны і хваставы плаўнікі цёмныя, астатнія — жаўтаватыя або чырванаватыя.

Вылаў масавы. Укляю можна вяліць, вэндзіць (прасаліўшы без спецыяў), асабліва смачная юшка. Ужываецца на кансервы (у сумесі з іншымі дробнымі рыбамі).


[правіць] Крыніцы

  • Белы А. Укляя // Праект «Наша ежа»


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах