Уладзімір Васілевіч Пячкоўскі
Уладзімір Васілевіч Пячкоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1923 |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец, хімік, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры |
Навуковая сфера | плазмахімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1961) |
Навуковае званне |
|
Узнагароды |
Уладзімір Васілевіч Пячкоўскі (нар. 1923, Дашына, Смаленская вобласць) — беларускі хімік, спецыяліст у галіне хімічнай тэхналогіі. Доктар тэхнічных навук (1961). Прафесар (1962). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1980)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1964—1989 гг. — арганізатар і кіраўнік кафедры тэхналогіі неарганічных рэчываў і агульнай хімічнай тэхналогіі факультэта хімічнай тэхналогіі і тэхнікі Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава[1].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя інтарэсы: плазмахімія; распрацоўка навуковых асноў хіміка-тэхналагічных працэсаў атрымання мінеральных угнаенняў, соляў, кіслот і тэхналагічных схем іх вытворчасці[1].
Заснавальнік навуковай школы ў галіне хіміі і тэхналогіі фосфарзмяшчальных соляў, угнаенняў і высокадысперсных порыстых матэрыялаў[2].
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Исследование обжига серосодержащих соединений : автореферат диссертации … доктора технических наук / В. В. Печковский. ― Ленинград, 1961.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 5. — Минск, 1982.
- Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя. У 5 т. Т. 5. — Мінск, 1981.