Смаленская вобласць
|
|
|||
| Афіцыйная мова | руская | ||
| Тып суб’екту федэрацыі | Вобласць | ||
| Федеральная акруга | Цэнтральная | ||
| Эканамічная акруга | Цэнтральная | ||
| Сталіца | Смаленск | ||
| Губернатар | Віктар Маслаў | ||
| Плошча — Усяго — % Вада |
56 месца 49 800 км² |
||
| Насельніцтва — Усяго (2006) — Шчыльнасць |
50 месца 1 005 900 20,2/км² |
||
| Аўтамабільны код | 67 | ||
| Часавы пояс | MSK | ||
Смаленская вобласць - суб’ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на захадзе еўрапейскай часцы краіны. Адміністрацыйны цэнтр Смаленск (адлягласць якога ад Масквы складае 419 км). Мяжуе з Маскоўскай, Калужскай, Бранскай, Пскоўскай і Цвярской абласцямі Расіі, а таксама з Магілёўскай і Віцебскай абласцямі Беларусі. Уваходзіць у склад Цэнтральнай федэральнай акругі і Цэнтральнага эканамічнага раёна.
Плошча 49 800 км². Насельніцтва — 1005,9 тыс. чалавек (2006).
Змест |
Прырода [правіць]
Смаленская вобласць размешчаная ў цэнтральнай частцы Усходне-Еўрапейскай платформы, на захадзе Еўрапейскай часткі Расіі на мяжы з Беларуссю. Вобласць працягнулася на 255 км з поўначы на поўдзень і на 285 км з захаду на ўсход.
У цэлым паверхня хвалістая, з узгорыстымі ўчасткамі і параўнальна глыбока врезанными рачнымі далінамі. Пераважная частка тэрыторыі знаходзіцца ў межах Смаленскага, Духаўшчынскага (да 282 м) і Вяземскага ўзвышшаў. Максімальная кропка рэгіёна — 321 м ля вёскі Мар'іна Вяземскага раёна. На паўночным захадзе — марэнныя грады (Слабадскога (да 241 м) і іншыя), участкі Віцебскага (да 232 м.) і Валдайскага ўзвышшаў. На ўсходзе ўчастак Маскоўскага ўзвышша (вышыні да 255 м).
Нізіны — Вазуская, Верхнедняпроўская, Бярэзінская; Прыдняпроўская нізіна на крайнім поўдні вобласці з абсалютнымі адзнакамі ад 175 да 180 м і Прыбалтыйская ў поўнача-заходняй часткі дзе знаходзіцца самая нізкая адзнака — 141 м па беразе ракі Заходняя Дзвіна на мяжы з Беларуссю.
Асноўная рака вобласці — Дняпро з прытокамі Сож, Дзясна, Вопь, Вязьма.
Насельніцтва [правіць]
Шчыльнасць насельніцтва: 20,2 чал./км² (2006), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 71,0 % (2006).
Нацыянальны склад насельніцтва: рускія 97,4 %, украінцы 1,7 %, беларусы 1,6 %. Вобласць падзяляецца на 25 раёнаў, буйнейшый гарады — Смаленск, Вязьма, Раслаўль, Ярцава.
Сімволіка [правіць]
Вядомыя асобы [правіць]
- Айзэк Азімаў
- Аляксандр Трыфанавіч Твардоўскі
- Надзея Румянцава
- Герасім Васілевіч Багамолаў
- Вячаслаў Аляксеевіч Шаршуноў
- Уладзімір Мікалаевіч Дабравольскі
- Анатоль Іванавіч Кудраўцаў
Літаратура [правіць]
- Корсак А. Беларусы на Смаленшчыне // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1. Мн., 1997.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Смаленская вобласць- Афіцыйны сайт