Урачысты шлюб Марыі Клементыны Сабескай з Якабам III Сцюартам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Урачысты шлюб Марыі Клементыны Сабескай з Якабам ІІІ Сцюартам. XVIII стагоддзе
Матэрыял палатно і алейныя фарбы
Памеры 135 × 230 см
невядомае

«Урачысты шлюб Марыі Клементыны Сабескай з Якабам ІІІ Сцюартам» — гістарычная карціна невядомага мастака XVIII стагоддзя, верагодна, са збораў Нясвіжскага замка. Месцазнаходжанне невядома. Памер карціны — 230 × 135 см[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карціна з такім сюжэтам адсутнічае ў інвентарах Нясвіжскага замка ХІХ ст. Магчыма, для тагачасных складальнікаў не быў зразумелы змест палатна і твор запісалі як невядомы. Аднак нельга адкідаць версію, што гэта або больш позняя копія, або карціна прывезена з іншага палаца. Твор пазначаны ў каталогу 1928 г. і ў вопісе, складзеным у 1939 г. Захаваўся фотаздымак у Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук. Памеры палатна даволі вялікія — 230×135[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На творы адлюстраваны момант, калі прынц Джэймс Фрэнсіс Эдуард Сцюарт[ru], прэтэндэнт на англійскі трон пад імем Якаб ІІІ, бярэ ў жонкі Марыю Клементыну Сабескую[ru]. Падзея адбылася 3 верасня 1719 г. у капліцы епіскапскага палаца ў Монтэф’ясконэ[ru][1].

Урачысты шлюб Марыі Клементыны Сабескай з Якабам III Сцюартам. Агасціна Масучы[en], 1735. Шатландская нацыянальная партрэтная галерэя

У Шатландскай нацыянальнай партрэтнай галерэі знаходзяцца вельмі падобныя творы: карціна алеем аўтарства Агасціна Масучы[en], гравюра Антоніа Фрыза паводле вышэй згаданага сюжэта Агасціна Масучы. Нясвіжская карціна адрозніваецца ў дэталях і ў параўнанні з шатландскай меншая памерамі. Гэта, безумоўна, капійны твор, напісаны менш вытанчана і па ранейшаму ўзору. На жаль, адсутнасць карціны з галерэі Нясвіжскага замка не дазваляе ўпэўнена сказаць, што паслужыла мастаку асновай для стварэння копіі: алейны арыгінал або гравюра[1].

Зноскі

  1. а б в г Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.