Факультэт дашкольнай адукацыі БДПУ імя М. Танка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Факультэт дашкольнай адукацыі
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка
Ранейшыя назвы дашкольнага выхавання
Заснаваны 1978
Дэкан Вольга Анцыпіровіч
Месцазнаходжанне  Беларусь, Мінск, вул. Кабушкіна, 59А
fdo.bspu.by

Факультэт дашкольнай адукацыі БДПУ імя М. Танка — структурнае падраздзяленне БДПУ імя М. Танка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вытокі стварэння факультэта дашкольнай адукацыi адносяцца да пачатку 30-х гадоў ХХ ст.

1932 год — адкрыта дашкольнае аддзяленне пры педагагічным факультэце. Гэта паклала пачатак выпуску нацыянальных кадраў дашкольных работнікаў. Аднак праца аддзялення перыядычна спынялася.

Да канца 50-х гадоў — узрасла ўвага да выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту. Гэта спрыяла пашырэнню сеткі дашкольных устаноў, павелічэнню колькасці месцаў у іх, ўзрастанню патрэб у высокакваліфікаваных педагагічных кадрах.

У 1959 годзе ў інстытуце зноў адкрываецца дашкольнае аддзяленне ў складзе факультэта педагогікі і методыкі пачатковага навучання.

З 1963 года пачынаецца бесперапынны выпуск выхавальнікаў дашкольных устаноў.

Рост аддзялення і наяўнасць кваліфікаваных і навукова-педагагічных кадраў стварылі магчымасць для адкрыцця ў 1978 годзе самастойнага факультэта дашкольнага выхавання, дэканам якога з моманту стварэння з’яўляўся дацэнт М. А. Апімах.

У 2003 годзе факультэт дашкольнага выхавання быў перайменаваны ў факультэт дашкольнай адукацыі. У гэтым жа годзе пачалася падрыхтоўка магістраў навук на кафедрах агульнай і дашкольнай педагогікі, методык дашкольнай адукацыі па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка дашкольнай адукацыі».[1]

Напрамкі навучання[правіць | правіць зыходнік]

  • Дашкольная адукацыя
  • Тэорыя і методыка дашкольнай адукацыі (магістратура)

Структура[правіць | правіць зыходнік]

У складзе факультэта 3 кафедры:

Кафедра Загадчык
Кафедра методык дашкольнай адукацыі
дацэнт Марына Мельнікава
Кафедра агульнай і дашкольнай педагогікі
дацэнт Таццяна Паздзеева
Кафедра агульнай і дзіцячай псіхалогіі
дацэнт Вольга Леганькова

Кіраўніцтва факультэта[правіць | правіць зыходнік]

Дэкан:

Намеснікі дэкана:

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. [1] Гісторыя факультэта дашкольная адукацыі БДПУ

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]