Факультэт прынттэхналогій і медыякамунікацый БДТУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Факультэт прынттэхналогій і медыякамунікацый
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
Дэкан Таццяна Аляксандраўна Далгова
Адрас 220006, Рэспубліка Беларусь, Мінск

Факультэт прынттэхналогій і медыякамунікацый (выдавецкай справы і паліграфіі) — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1993 годзе рашэннем урада Беларусі распачатая падрыхтоўка нацыянальных кадраў для паліграфічнай галіны ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. У 1995 была створана кафедра паліграфіі, якая была якая выпускаючай для двух спецыяльнасцяў: «Тэхналогія паліграфічнай вытворчасці» і «Паліграфічнае абсталяванне і сістэмы апрацоўкі інфармацыі». У 1999 годзе была створана кафедра Рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій, якая выпускае спецыялістаў па выдавецкай справе.

У 2000 годзе быў створаны факультэт Выдавецкай справы і паліграфіі. Пачынаючы з 2003 года на факультэце пачата падрыхтоўка інжынераў-праграмістаў-сістэматэхнікаў па спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі».

У 2016 годзе перайменаваны ў факультэт Прынттэхналогій і медыякамунікацый[1].

Склад факультэта[правіць | правіць зыходнік]

Кафедры[правіць | правіць зыходнік]

  • Кафедра паліграфічных вытворчасцей
  • Кафедра паліграфічнага абсталявання і сістэм апрацоўкі інфармацыі
  • Кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій
  • Кафедра міжкультурных камунікацый і тэхнічнага перакладу
  • Кафедра беларускай філалогіі

Сумесныя вучэбна-навукова-вытворчыя цэнтры[правіць | правіць зыходнік]

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей
  • Паліграфічнае абсталяванне і сістэмы апрацоўкі інфармацыі
  • Выдавецкая справа

Магістратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Журналістыка
  • Машыны, агрэгаты і працэсы (напрамак спецыяльнасці: паліграфічная вытворчасць)
  • Сістэмны аналіз, кіраванне і апрацоўка інфармацыі

Аспірантура[правіць | правіць зыходнік]

  • Машыны, агрэгаты і працэсы (напрамак спецыяльнасці: паліграфічная вытворчасць)
  • Элементы і прылады вылічальнай тэхнікі і сістэм кіравання
  • Інфармацыйныя сістэмы і працэсы

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі