Факультэт фізічнай культуры і спорту ВДУ імя П. М. Машэрава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Факультэт фізічнай культуры і спорту ВДУ імя П. М. Машэрава
Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава
Заснаваны 1978
Дэкан Андрэй Канстанцінавіч Сучкоў
Адрас 210038, г. Віцебск, вул. Чапаева, 30

Факультэт фізічнай культуры і спорту ВДУ імя П. М. Машэрава — адзін з факультэтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У 1978 годзе на базе Віцебскага тэхнікума фізічнай культуры быў адкрыты факультэт фізічнага выхавання Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. У 1993 годзе ён быў перайменаваны ў факультэт фізічнай культуры і спорту[1].

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

За гады існавання факультэта падрыхтавана больш за 5 тысяч спецыялістаў па фізічнай культуры і спорце. Сярод іх:

  • заслужаны майстар спорту, чэмпіён Алімпійскіх гульняў па боксе Вячаслаў Яноўскі,
  • заслужаны майстар спорту, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў па боксе Віктар Зуеў,
  • заслужаны майстар спорту, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў па трайным скачку Аляксандр Каваленка,
  • заслужаны майстар спорту, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў па цяжкай атлетыцы Таццяна Стукалава,
  • заслужаны майстар спорту, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў па цяжкай атлетыцы Генадзь Аляшчук,
  • заслужаны майстар спорту, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў Сяргей Лаўрэнаў,
  • заслужаны майстар спорту, прызёр чэмпіянату свету па барацьбе Ігар Каныгін,
  • заслужаны майстар спорту, чэмпіён свету па спартыўнай гімнастыцы Аляксандр Туміловіч,
  • заслужаны майстар спорту, чэмпіён Еўропы па кіданні дзіды Мікалай Грэбнеў,
  • чэмпіён свету па спартыўнай хадзе Аляксандр Паташоў,
  • майстар спорту міжнароднага класа, пераможца Сусветнай універсіяды студэнтаў па біятлоне С. Сімцоў,
  • майстры спорту члены нацыянальнай зборнай РБ Д. Собалеў, В. Вазміцель, Е. Нікіфараў, С. Якушкоў, В. Антоненка

Кафедры[правіць | правіць зыходнік]

  • Кафедра тэорыі і методыкі фізічнай культуры і спартыўнай медыцыны
  • Спартыўна-педагагічных дысцыплін
  • Фізічнага выхавання і спорту

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • «Фізічная культура»
  • «Фізічная культура і спорт» (магістратура)

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі