Фаўн і вакханка
| ||
Б. І. Арлоўскі | ||
Фаўн і вакханка. 1837 | ||
руск.: Фавн и вакханка | ||
Матэрыял | мармур | |
---|---|---|
Памеры | 183 × 90 x 54 см | |
Рускі музей | ||
(інв. Ск-340) |
Фаўн і вакханка ці Сатыр і вакханка (руск.: Фавн и вакханка) — скульптурная група з мармуру, створаная Б. І. Арлоўскім у 1837 годзе.
Знаходзіцца ў Рускім музеі.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Статуя створана паводле міфалагічнага сюжэту ў стылі класіцызму.
Скульптар працаваў над гіпсавым арыгінальны творам у Італіі, дзе правёў шэсць гадоў, у 1826-27 гадах. Потым у 1837 годзе скульптура была высечана з мармуру. У ёй выказана мастацкае крэда Арлоўскага: напоўніць антычны сюжэт глыбінёй і трапяткімі пачуццямі[1]. Адзінства настрою падкрэслена галоўным рытмам ледзь улоўнага руху фігур, аб'яднаных у адзіную групу. У мяккім перацяканні скульптурных мас - спакой, які адказвае сардэчнасці і лірычнасць вобразаў. Бель каменю, чысціня ліній, гарманічнасць рухаў закліканы ўвасобіць адухоўленасць, паэтычнасць пачуццяў[1].
Зноскі
- ↑ а б Фавн и вакханка (руск.)