Дзяржаўны Рускі музей
| Дзяржаўны Рускі музей | |
| Дата заснавання | 1895 |
|---|---|
| Месцазнаходжанне | Санкт-Пецярбург, Інжынерная вул, 4 |
| Праезд | метро: "Гасціны двор", "Неўскі праспект" |
| Тэлефон | +7 (812) 595-42-48 |
| Адкрыты | пан 10.00-17.00, сер-няд 10.00-18.00 |
| Каардынаты | |
| http://www.rusmuseum.ru | |
| Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810526000 |
Дзяржаўны Рускі музей (руск.: Государственный Русский музей ; да 1917 года «Рускі Музей Імператара Аляксандра III») — самы шырокі буйны музей рускага мастацтва ў свеце. Знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу, у будынку Міхайлаўскага палаца. Філіялы музея размешчаны ў Міхайлаўскім замку, у Мармуровым і Строганаўскім палацы. У вядзенні музея знаходзяцца таксама Міхайлаўскі і Летні сад з Летнім палацам Пятра I, а таксама Дамок Пятра I. Дырэктар музея - Уладзімір Аляксандравіч Гусеў.
Гісторыя стварэння [правіць]
Заснаваны расійскім імператарам Мікалаем II у памяць аб сваім бацьку - імператару Аляксандры III. Кіраванне справай стварэння музея было ўскладзена на вялікага князя Георгія Міхайлавіча, на імя якога 7 сакавіка 1898 года (у дзень адкрыцця музея) быў дадзены найвысокі рэскрыпт-падзяка
Адкрыты 7 (19) сакавіка 1898 г ў вышэйшай прысутнасці.