Фотаметрыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Фотаметрыя[1] (літаральна «вымярэнне святла») — вымярэнне інтэнсіўнасці светлавога патоку, які прыходзіць ад крыніцы прамяністай энергіі, у т. л., ад нябесных целаў. Звычайна падзяляецца на кропкавую і паверхневую. Асноўнай велічынёй з'яўляецца светлавы паток.

Кропкавая фотаметрыя займаецца вымярэннем бляску зорак і іншых кропкавых крыніц святла (астэроідаў, спадарожнікаў планет, ядраў камет, штучных спадарожнікаў Зямлі, таксама планет).

Паверхневая фотаметрыя вывучае яркасць паверхняў, якія свецяцца або асветлены (паверхні Сонца, Месяца, планет, камет, туманнасцей).

Паводле тыпу прыймальніка выпрамянення падзяляецца на візуальную, фатаграфічную, фотаэлектрычную і інш.

Вока, фотапласцінка, фотаэлемент і пад. успрыймаюць выпрамяненне розных даўжыняў хваль у рознай ступені і ў абмежаваным дыяпазоне, таму называюцца селектыўнымі прыймальнікамі выпрамянення (радыяцыі). Існуюць і неселектыўныя прыймальнікі — тэрмаэлемент, радыяметр, балометр, актынаметр, піргеліяметр.

Кожнаму селектыўнаму прыймальніку радыяцыі адпавядае пэўная фотаметрычная сістэма, аснаваная на здольнасцях прыймальніка рэагаваць на выпрамяненне розных даўжыняў хваль, напрыклад: візуальная; фатаграфічная; жоўтая (V); сіняя (B); ультрафіялетавая (U); баламетрычная.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.586