Фронт патрыётаў адзінства Эфіопіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фронт патрыётаў адзінства Эфіопіі
Ідэалогія эфіопскі нацыяналізм
Лідары Тауат Пал Чай
Актыўная ў
Сфарміравана каля 1993
Саюзнікі Эрытрэя Эрытрэя
Паўднёвы Судан Паўднёвы Судан
ПФЭН
Праціўнікі Эфіопія Эфіопія
Удзел у канфліктах Канфлікт у Ароміі,
Эрытрэйскі-эфіопскі памежны канфлікт,
Грамадзянская вайна ў Паўднёвым Судане

Фронт патрыётаў адзінства Эфіопіі, ФПАЭ — эфіопская ўзброеная групоўка і палітычная партыя. Мэтай арганізацыі з’яўляецца стварэнне «ўнітарнай, мірнай і інклюзіўнай Эфіопіі», а таксама знішчэнне сістэмы этнічнага федэралізму.

Была сфарміравана ў 1993 годзе былымі чыноўнікамі Дэрг. Дзейнічала пераважна ў рэгіёне Гамбела. Атрымлівала падтрымку ад уладаў Эрытрэі і Паўднёвага Судана. З дня свайго ўзнікнення вяла барацьбу супраць рэжыму РДФЭН, але ў 2012 годзе заключыла з уладамі пагадненне аб спыненні агню, а ў 2016 годзе афіцыйна спыніла ўсю антыўрадавую дзейнасць. Паралельна ўдзельнічала ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Паўднёвага Судана.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]