Фёдар Міхайлавіч Вяржбіцкі
Фёдар Міхайлавіч Вяржбіцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 мая 1846 |
Дата смерці | не раней за 1916 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фёдар Міхайлавіч Вяржбіцкі (1846—1916) — рускі архітэктар. Аўтар праекта тыпавой вайсковай царквы (1901), па якому на тэрыторыі Расіі было пабудавана 66 храмаў. Сярод іх — Свята-Дабравешчанская царква ў Лагунцах , Свята-Мікольская царква (Барнаул) , Кафедральны сабор Святых Жонак-Міраносіц у Баку , Свята-Пакроўская царква ў Ерэване , Свята-Аляксандра-Неўская царква ў Тэрмезе (сумесна з Ф. У. Смірновым ), Свята-Пакроўская царква ў Лібаве[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1846 годзе. Скончыў поўны курс навук у Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы са званнем архітэктарскага памочніка і правам на чын XII класа. Быў вызначаны на службу ў міністэрства ўнутраных спраў з 9 чэрвеня 1871 года, з адкамандзіраваннем для заняткаў у Тэхнічна-будаўнічы камітэт . Ужо 27 верасня таго ж года ён быў зацверджаны ў чыне губернскага сакратара; 13 чэрвеня 1872 года прызначаны малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення Віленскага губернскага праўлення і на гэтай пасадзе знаходзіўся да 14 мая 1875 года.
Быў перайменаваны 15 сакавіка 1877 года ў грамадзянскія інжынеры.
З 31 студзеня 1891 года вызначаны ў Тэхнічна-будаўнічы камітэт Міністэрства ўнутраных спраў, а 11 жніўня таго ж года быў прызначаны тэхнікам ў канцылярыю камісіі па ўладкаванні казармаў.
З 22 верасня 1896 года — калежскі асэсар, з 6 снежня 1906 года — стацкі саветнік.
Памёр пасля 1916 года.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Столетие военного министерства. Указатель биографических сведений, архивных и литературных материалов, касающихся чинов общего состава по канцелярии военного министерства с 1802 до 1902 г. включительно. Кн. 2. — С. 675.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Памятники истории и культуры Псковской области
- Псковский биографический словарь. Под общ. ред. В. Н. Лещикова.