Фёдар Фёдаравіч Друцкі-Канопля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Фёдаравіч Друцкі-Канопля
Друцк
Друцк
Род Друцкія-Каноплі
Бацька Фёдар Фёдаравіч Канопля
Жонка Марыя Мікітаўна з Чарэйскіх[d]
Дзеці Канстанцін Фёдаравіч Друцкі-Канопля[d] і Фядора Бабіч-Друцкая-Сакалінская[d]

Фёдар Фёдаравіч Друцкі-Канопля (?— ?) — князь, землеўласнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Канопляў герба «Друцк». Сын Фёдара Каноплі, заснавальніка роду.

Праз шлюб з дачкой В. Лукомскага атрымаў частку маёнтка Пірошыцы ў Лукомскім княстве, якая пазней адышла ў пасаг яго дачцэ Лізавеце, жонцы Ф. Уладыкі. Прыняў удзел у мяцяжы Глінскіх 1508 года, пасля паражэння якога пераехаў у Маскву.

3 яго сыноў Іван дзіцем быў схоплены татарамі ў час набегу 1505 года і памёр у палоне, Фёдар памёр таксама маладым, Канстанцін (1496?—1530) пакінуў адзіную дачку Багдану, Леў (1503?— 1550) памёр апошнім з Друцкіх-Канопляў.

Родавыя вотчыны (Канапельчыцы і часткі Саколіна і Драчалукаў) адышлі да Багданы (каля 1520—1584), дачкі Канстанціна, жонкі князя П. Лукомскага, якая пасля яго смерці ў 1547 годзе ўзяла шлюб з І. І. Сапегам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]