Фёдар Фёдаравіч Канопля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Фёдаравіч Канопля
Род Друцкія-Каноплі
Бацька Фёдар Іванавіч Бабіч
Дзеці Фёдар Фёдаравіч Друцкі-Канопля

Фёдар Фёдаравіч Друцкі (Канопля; ?— ?) — князь, землеўласнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх герба «Друцк». Сын Фёдара Іванавіча Бабіча. Заснавальнік роду Друцкіх-Канопляў.

Упамінаецца разам з братамі ў 1466 годзе. Праз шлюб з дачкой віцебскага баярына Сенькі Чарэйскага набыў частку маёнткаў Чарэя і Тухачоў, якія затым адышлі да яго дачкі Федкі, жонкі Б. Сапегі, і далі пачатак чарэйскай вотчыне Сапегаў. Валодаў таксама доляй у Друцку і бацькоўскім маёнтку Драчалукі (Віцебскі павет).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]