Хан (тытул)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Хан, тытул)

Хан (ад цюркск.: хаган, хакан, каган — уладар, манарх) — цюркскі і мангольскі тытул.

Першапачаткова азначаў правадыра племя (напрыклад, у качэўнікаў Ірана і Афганістана). Пры Сельджукідах і Харэзмшахах — княжацкі тытул, у Мангольскай імперыі 13—14 ст. — кіраўнік улуса. У Мангольскай імперыі тытул кіраўніка дзяржавы, пачынаючы з Чынгісхана — вялікі хан. У дзяржавах, якія ўтварыліся пасля распаду Мангольскай імперыі, хан — тытул валадара, у Асманскай імперыі — тытул султана. У Іране пры Сефевідах хан — кіраўнік вобласці, а таксама адзін з тытулаў ваенна-феадальнай вярхавіны грамадства. Тытул хана можа атрымаць толькі торы — прамы нашчадак Чынгізхана па мужчынскай лініі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]