Хвост
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Хвост льва
Хвост (у параўнальнай анатоміі) — аддзел сегментаванага цела, які размяшчаецца ззаду анальнай адтуліны і не змяшчае кішачніка. Наяўнасць хваста у сэнсе прынятага вызначэння характэрна толькі для хордавых.
Часам у пераносным сэнсе слова хвост выкарыстоўваецца для абазначэння адасобленых задніх аддзелаў цела ў некаторых групах бесхрыбтовых, якія не адносяцца да хордавых. Так, напрыклад, часам кажуць аб хвасце скарпіёнаў (называючы так апістасому). Варта адзначыць, што ў гэтых выпадках «хвост» змяшчае кішку. У яшчэ больш агульным сэнсе хвастамі называюць любыя хвостападобныя вырасты на якіх заўгодна частках цела (напрыклад, хвосцікі на крылах матылькоў - паруснікаў або галубянак).
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па анатоміі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |