З пляцоўкі Вікіпедыя.
Хордавыя (Chordata) — тып другаснаротых жывёл, для якіх характэрна наяўнасць унутранага восевага шкілета ў выглядзе хорды, якая ў вышэйшых формаў замяняецца хрыбтом.
Існаванне гэтага тыпу было абгрунтавана А. А. Кавалеўскім, які выявіў прынцыповае падабенства будовы ды развіцця бесчарапных і абалоннікаў з хрыбтовымі жывёламі.
Асаблівасці будовы [правіць]
Для ўсіх хордавых характэрны шэраг агульных рыс, якія адрозніваюць іх ад іншых жывёл:
- Наяўнасць хорды, якая выконвае ролю унутранага шкілета. Хорда мае эктадэрмальнае паходжанне і ўяўляе сабою пругкі стрыжань, абкружаны абалонкай са злучальнай тканкі. У большасці вышэйшых хордавых (хрыбтовых) яна прысутнічае толькі на пачатковых стадыях онтагенэзу, а пазней замяняецца хрыбтом.
- Цэнтральная нервовая сістэма мае выгляд трубкі, якая размяшчаецца над хордай. У хрыбтовых жывёл яна ўтварае два аддзелы: галаўныя і спінныя мазгі.
- Стрававальная сістэма размяшчаецца пад хордай. Яе пярэдні аддзел — глотка — пранізаны парнымі адтулінамі — жабравымі шчылінамі. У пярвічнаводных хордавых яны захоўваюцца на працягу ўсяго жыцця, а у наземных — толькі на ранніх стадыях развіцця.
- Сэрца размяшчаецца на брушным баку цела, пад хордай і стрававальнай трубкай.
Класіфікацыя [правіць]
- Падтып Лічынкавахордавыя (Urochordata)
-
- Клас Асцыдыі (Ascidiae)
- Клас Сальпы (Salpida)
- Клас Апендыкулярыі (Appendiculariae)
- Падтып Бесчарапныя (Acrania)
-
- Клас Галавахордавыя (Cephalochordata) (у тым ліку Ланцэтнікі)
- Падтып Пазваночныя (Vertebrata)
- Надклас Бяссківічныя (Agnatha)
- Клас Кругларотыя (Cyclostomata)
- Надклас Рыбы (Pisces)
- Клас Храстковыя рыбы (Chondrichthyes)
- Клас Касцявыя рыбы (Osteichthyes)
- Надклас Чатырохногія (Tetrapoda)
- Клас Земнаводныя (Amphibia)
- Клас Паўзуны (Reptilia)
- Клас Птушкі (Aves)
- Клас Сысуны (Mammalia)
- Аллен Р. Д. Наука о жизни: Пособие для учителей / Пер. с англ. и предисл. Е. С. Платонова. — М.: Просвещение, 1981.
- Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986.
- Константинов В. М. Зоология позвоночных: учеб. для студ. высш. учеб. заведений / В. М. Константинов, С. П. Шаталова. — М.: Гуманитар. изд. центр ВЛАДОС, 2004.
- Наумов Н. П., Карташев Н. Н. Зоология позвоночных. — Ч. 1. — Низшие хордовые, бесчелюстные, рыбы, земноводные: Учебник для биолог. спец. ун-тов. — М.: Высш. школа, 1979.