Хельхейм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
«Одзін адпраўляецца ў Хельхейм» (ілюстрацыя 1908 г.) Аўтар В. Г. Колінгвуд.

Хельхейм (Helheim) (літаральна Уладанні Хель) — у германа-скандынаўскай міфалогіі адзін з дзевяці светаў, свет мёртвых, у якім пануе Хель.

Гэта халоднае, цёмнае і імглістае месца, куды трапляюць усе памерлыя, акрамя герояў, прынятых у эйнхерыі. Хельхейм размешчаны ў Ніфльхейме, на самым нізкім узроўні сусвету. Яго абмывае непраходная рака Г'ёль. Ніводная істота, нават багі, не можа вярнуцца з Хельхейма. Уваход у Хельхейм ахоўваецца Гармам, жахлівым сабакам, і веліканшай Модгуд.

Хермод — адзіны, хто быў у Хельхейме і вярнуўся назад.

У дзень Рагнарок з Хельхейма на караблі Нагльфар ваярства Хель уплыве для бітвы з асамі.

Іншыя назвы:

  • Ніфльхель (Імглістая Зямля")
  • Хель (па імі гаспадыні)
  • Хельгард (Зямля Хель)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Дзевяць светаў