З пляцоўкі Вікіпедыя.
Хурма (Diospyros) — род субтрапічных і трапічных лістападных або вечназялёных дрэў і хмызнякоў сямейства эбенавыя (Ebenaceae). Дрэвы дажываюць да пяцісот гадоў. У многіх відаў пладоў ядомыя - яны ўяўляюць сабой буйныя аранжавыя сакавітыя ягады. Каля 500 відаў. Пашыраны ў трапічных (пераважна дажджавых лясах Малайскага архіпелага) і субтрапічных паясах, некаторыя дасягаюць Японіі і Паўночнай Амерыкі. На Каўказе 1 рэліктавы від — хурма звычайная. Вырошчваюць 2 віды: хурму ўсходнюю і хурму вірджынскую.
Плод — ягада, дыяметрам да 10 см. Свежыя плады хурмы ўсходняй маюць да 25% монацукрыдаў, сушаныя — да 62%, жалеза, вітамін С, не маюць кіслот.
Гаспадарчае значэнне [правіць]
Харчовыя, тэхнічныя, лекавыя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).