Хёнір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хёнір
Хёнір на ілюстрацыі з ісландскага рукапісу XVII ст.
Хёнір на ілюстрацыі з ісландскага рукапісу XVII ст.
Пол мужчынскі пол
Браты і сёстры Одзін[1]
У іншых культурах Вілі

Хёнір (стар.-сканд.: Hœnir, ці Hönir) — у скандынаўскай міфалогіі з’яўляецца адным з Асаў. Ён згадваецца ў «Прадраканні вёльвы» як адзін з трох багоў (разам з Одзінам і Лодурам), якія стварылі першых людзей.

Атэстацыi[правіць | правіць зыходнік]

У «Прадраканні вёльвы», пры стварэнні першых людзей, Аск і Эмбла, Хёнір і Лодур дапамагаюць Одзіну. Паводле малодшай Эды Хёнір нібыта даў розум чалавеку[2].

У Бачанне Гюльві замест іх згадваюцца Вілі і Ве. Паколькі Сноры Стурлусан ведаў «Прадраканне вёльвы», магчыма, Хёнір быў іншым імем Вілі. Акрамя таго, паводле «Прадраканню вёльвы», Хёнір быў адным з нямногіх багоў, якія перажылі Рагнарок. У «сазе пра Інглінгаў» разам з Мімірам ён адправіўся да ванаў у якасці закладніка, каб заключыць перамір’е пасля вайны асаў і ванаў. Там Хёнір быў нерашучым і разлічваў на Міміра ва ўсіх сваіх рашэннях, бурчачы неабавязковымі адказамі, калі Мімір адсутнічаў.

Хёнір таксама мае другарадную ролю ў Хаустлёнге і Прамовах Рэгіна.

У сярэднявечнай фарэрскай баладзе «Казка пра Локі» Хёнір абараняе хлопчыка фермера, выклікаючы сем лебедзяў[3].

Тэорыі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Віктара Рыдберга і іншых навукоўцаў, такіх як Гудбранд Вігфусан, эпітэты langifótr «Доўганогі» і aurkonungr «кароль гразі», разам з грэцкім роднасным κύκνος «лебедзь» і санскрыцкім शकुन (śakuna) «птушка прадвесця», мяркуюць, што Хёнір быў звязаны з буслом[4]. Здаецца, гэта таксама пацвярджаецца гісторыяй еўрапейскіх дзяцей пра бусла, які дастаўляе дзяцей бацькам, і роляй Хёніра ў «Казке пра Локі», што яшчэ больш пацвярджае яго асацыяцыі з птушкамі.

Зноскі

  1. Гёнир // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIII. — С. 337.
  2. MacCulloch, J.A.(2005). The Celtic and Scandinavian Religions. Cosimo, Inc. ISBN 1-59605-416-6.
  3. Joseph S. Hopkins for Mimisbrunnr.info, November 2021. Lokka Táttur. 1. Introduction.
  4. Rydberg 1886, p. 552

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Viktor Rydberg 1886, Undersökningar i germanisk mythologi, first part.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]