Царскасельскі чыгуначны мост

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Царскасельскі чыгуначны мост
Каардынаты: 59°54′50″ пн. ш. 30°20′05″ у. д.HGЯO
Перасякае Абводны канал
Месца размяшчэння
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царскасельскі чыгуначны мост — група мастоў цераз Абводны канал у Санкт-Пецярбургу. Перакінуты па Віцебскай лініі Кастрычніцкай чыгункі. Першы ў Расіі мост на чыгунцы пад паравозную цягу.

Вышэй па плыні знаходзіцца Іпадромны мост, ніжэй — Рузаўскі мост.

Мост быў пабудаваны на Царскасельскай чыгунцы. Гэта была першая ў Расіі чыгунка. Назва Царскасельскі мост вядома з 1857 года.

Першы драўляны мост на каменных асновах быў закладзены 25 жніўня 1836 года. Работы вяліся пад кіраўніцтвам Ф. А. Герстнера. Мост быў драўляным арачным двухпуцявым, пралёты 24,5 м. У 1868—1869 гадах мост быў рэканструяваны па праекце кіраўніка Царскасельскай чыгункі Корвін-Крукоўскага. Фермы былі вырабленыя ў Бельгіі на заводзе Какерыль.

Існуючыя металічныя масты пабудаваныя ў 1900—1904 гадах падчас рэканструкцыі чыгуначных пуцей.