Цыроз печані
| Цыроз печані | ||
|---|---|---|
| Цыроз печані, які прывёў да гепатацэлюлярнай карцыномы (макрапрэпарат) | ||
| МКХ-10 | K74.3 - K74.6 | |
| МКХ-9 | 571 | |
| DiseasesDB | 2729 | |
| MedlinePlus | 000255 | |
| eMedicine | med/3183 radio/175 | |
| MeSH | D008103 | |
Цыроз печані — цяжкае захворванне печані, якое суправаджаецца незваротным замяшчэннем парэнхіматознай тканкі печані фіброзна злучальнай тканкай, або стромай. Цыратычная печань павялічаная або зменшана ў памерах, незвычайна шчыльная, грудкаватая, шурпатая.
У эканамічна развітых краінах цыроз ўваходзіць у лік шасці асноўных прычын смерці пацыентаў ад 35 да 60 гадоў, складаючы 14-30 выпадкаў на 100 тыс. насельніцтва. Штогод у свеце паміраюць 40 млн чалавек ад віруснага цырозу печані і гепатацэлюлярнай карцыномы, якая развіваецца на фоне носьіцтва віруса гепатыту В. У краінах СНД цыроз сустракаецца ў 1% насельніцтва.
Часцей за ўсё назіраецца ў мужчын: суадносіны мужчын і жанчын складае ў сярэднім 3:1. Захворванне можа развіцца ва ўсіх узроставых групах, але часцей пасля 40 гадоў.