Цысус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цысус

Цысус антарктычны (Cissus antarctica)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cissus L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  28634
NCBI  149357
IPNI  1698-1
FW  54705

Цы́сус (Cissus) — род шматгадовых раслін сямейства вінаградавых.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Ліяны, кусты, травяністыя расліны або сцябловыя сукуленты. Маюць паветраныя карані, цыліндрычныя ці гладкія, даўжынёй да некалькіх метраў, якія ў зямлі развіваюць каранёвыя клубні.

Лісце суцэльнае ці рассечанае. Кветкі дробныя, сабраныя ў несапраўдныя парасонікі.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Вядома больш за 350 відаў, пашыраных у тропіках і субтропіках абодвух паўшар’яў.

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя віды вырошчваюць як лісцева-дэкаратыўныя ў пакоях і аранжэрэях. Размнажаюць насеннем і чаранамі з двухгадовых парасткаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Годас Л. Цысус // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т 5. — Мн.: БелСЭ, 1986.