Цёбза
Цёбза | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 1 160 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 58°03′59″ пн. ш. 42°22′39″ у. д.HGЯO |
Вусце | Кастрама |
• Каардынаты | 58°23′46″ пн. ш. 41°21′26″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Кастрама → Волга → Каспійскае мора |
|
|
Краіна | |
Код у ДВР | 08010300112110000012502 |
— выток, — вусце |
Цёбза[2] (руск.: Тёбза) — рака ў Кастрамской вобласці Расіі; левы прыток ракі Кастрама (упадае за 102 км ад яе вусця).
Даўжыня — 140 км, плошча вадазборнага басейна — 1160 км², сярэдні расход вады за 34 км ад вусця — 8,54 м³/с. Выцякае з невялікага возера Скамарохаўскае на поўначы Астроўскага раёна Кастрамской вобласці. Цячэ на ўсім працягу на паўночны захад, моцна пятляючы. Шырыня ракі ў вярхоўях не перавышае 10 метраў, затым рака пашыраецца да 20-30 метраў. Хуткасць цячэння невялікая.
У верхнім і сярэднім цячэнні лясныя ўчасткі па берагах чаргуюцца з лугамі і балотамі; у ніжнім за вялікім сялом Барок Цёбза ўваходзіць у зону суцэльнага лесу. На левым беразе Цёбзы ў сяле Барок размешчаны старадаўні Свята-Прадцечанскі Якава-Жалезнабароўскі манастыр.
Зноскі
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — карта Кастрамской вобласці
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Рака}}. |