Ційт Вяхі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ційт Вяхі
Tiit Vähi
сцяг
11-ы Прэм'ер-міністр Эстоніі
29 студзеня 1992 — 21 кастрычніка 1992
Папярэднік: Эдгар Савісаар
Пераемнік: Март Лаар
сцяг
14-ы Прэм'ер-міністр Эстоніі
17 красавіка 1995 — 17 сакавіка 1997
Папярэднік: Андрэс Таранд
Пераемнік: Март Сійман
 
Партыя: Кааліцыйная партыя
Адукацыя: ТТУ
Прафесія: інжынер-механік
Нараджэнне: 10 студзеня 1947({{padleft:1947|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:10|2|0}}) (67 гадоў)
Валга, Эстонская ССР, СССР

Ційт Вяхі (эст.: Tiit Vähi; 10 студзеня 1947, Валга, Эстонская ССР) — эстонскі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Эстоніі ў 1992 і 1995—1997 ад кааліцыйнай партыі Эстоніі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ційт Вяхі нарадзіўся 10 студзеня 1947 года ў горадзе Валга Эстонскай ССР, скончыў Талінскі тэхнічны ўніверсітэт. Быў адным з арганізатараў Народнага Фронту Эстоніі, у 1989 годзе стаў міністрам транспарту і сувязі Эстонскай ССР (з 8 мая 1990 — Эстонскай Рэспублікі), гэты пост ён займаў да 1992 года. У 1992 годзе ён узначаліў урад. Падчас яго праўлення была ўведзена новая валюта — эстонская крона і пачалася шырокая прыватызацыя дзяржаўнай уласнасці. У выбарах у Рыйгікогу 1992 ён не ўдзельнічаў. У 1993 стаў старшынёй кааліцыйнай партыі. На выбарах у Рыйгікогу 1995 кааліцыя кааліцыйнай партыі Эстоніі і Народнага саюза Эстоніі атрымала перамогу і ён да стаў прэм'ер-міністрам. 25 лютага 1997 года падаў у адстаўку з-за рознагалоссяў з членамі сваёй жа партыі. 27 лютага 1997 года прэм'ер-міністрам стаў Март Сійман.