Чырвоны ара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чырвоны ара
Parrot.red.macaw.1.arp.750pix.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ara macao Linnaeus, 1758

Арэал
выява
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   177665
NCBI   176014
EOL   1177962

Чырвоны ара[1] (Ara macao) — птушка сямейства папугаевых.

Знешні выгляд[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 78-90 см, крыла — 28-40 см, хваста — 50-62 см. Галава, верх крылаў, шыя, верх спінкі, грудка і жывот ярка-чырвоныя, надхвосце і ніз крылаў ярка-блакітныя, папярок крылаў праходзіць жоўтая паласа. Голыя шчокі светлыя з шэрагамі белых пёрак. Наддзюб'е белае з карычнева-чорнай плямай у аснаванні дзюбы і чорным кончыкам, паддзюб'е буравата-чорнае. Радужка жоўтая. У самкі дзюба меншая і шырэйшая ў пачатку, а верхняя яе палова мае больш круты выгін.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Жыве ад Мексікі да Эквадора, Балівіі і ракі Амазонкі.

Лад жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Засяляе трапічныя лясы. Аддае перавагу трымацца ў кронах высокіх дрэў. Сілкуецца ў асноўным расліннай ежай: пладамі, арэхамі, маладымі парасткамі дрэў і хмызнякоў. У перыяд выспявання сельскагаспадарчых культур лётае карміцца ​​на палі і плантацыі, чым прыносіць адчувальную шкоду ўраджаю.

Фота[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Напісанне Чырвоны ара ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.1. Мн., 1996, С.442

Шаблон:Ара