Мексіка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Estados Unidos Mexicanos

Мексіканскія Злучаныя Штаты

герб сцяг
герб
сцяг

дэвіз: "El Respeto al Derecho Ajeno es la Paz"

геаграфічнае месцазнаходжанне
LocationMexico.png
дзяржаўная мова: Іспанская
сталіца: Мехіка
прадстаўнік дзяржавы:
кіраўнік дзяржавы:
плошча: 1,972,550 км²
насельніцтва: 107,784,179 2006
шчыльнасць насельніцтва: 55 жых./км²
грашовая адзінка: Мексіканскі песа
часавы пояс:
гімн: "Mexicanos, al grito de guerra"
нумарныя знакі аўтамабіляў:
дамен у Інтэрнеце: .mx
міжнародны тэлефонны код: +52
карта
Mx-map.png

Мексіка, Мексіканскія Злучаныя Штаты — краіна ў Паўночнай Амерыцы.

Займае паўночную, самую шырокую частку пярашыйка, што злучае Паўночную Амерыку з Паўднёвай Амерыкай. На захадзе берагі Мексікі абмываюцца водамі Ціхага акіяна і Каліфарнійскага заліва, на ўсходзе — Мексіканскім залівам і Карыбскім морам; на поўначы яна мяжуе з ЗША, на поўдні — з Гватэмалай і Белізам.

Мексіка была калыскай старажытных цывілізацый Новага Свету. Цяпер у ёй пражывае пятая частка ўсяго насельніцтва Лацінскай Амерыкі.

Змест

[правіць] Прырода

[правіць] Будова паверхні

Бoльшую частку Мексікі займае Мексіканскае нагор'е, якое пераходзіць на поўначы ў высокія раўніны і плато Тэхаса і Нью-Мексіка; з усходу, захаду і поўдню яно акружана глыбока раздзеленымі горнымі хрыбтамі. Цэнтральная частка гэтага нагор’я складаецца з шырокіх западзін — бальсонаў — з спадзістымі схіламі; асобныя хрыбты часта ўвянчаныя вулканамі. Паверхня пласкагор’я паступова падвышаецца да поўдня і ўтварае клін у вулканічнай зоне, дзе ў шыротным кірунку працягваецца хрыбет Папярочная Вулканічная С’ера. Паўночная частка пласкагор’я, Паўночная Меса, утворана злітымі паміж сабой больсонамі, западзінамі з саланчакамі або салёнымі азёрамі ў цэнтры; самыя буйныя з іх — Бальсон-дэ-Мапімі, дно якога знаходзіцца на вышыні 900 м над у.м., і Бальсон-дэ-Майран (1100 м). Над агульным узроўнем плато рэзка ўзнімаюцца на вышыню да 900 м блокавыя горы. Бoльшая частка гэтага пустыннага раёна бясцёкавая; толькі на поўначы працякае буйнейшая рака Мексікі Рыа-Брава-дэль-Нортэ (у ЗША яна носіць назву Рыа-Грандэ) і яе адзіны прыток — Канчас. Далей да поўдня паверхня нагор’я павышаецца; шматлікія міжгорныя западзіны размешчаныя тут на адзнаках 1800—2400 м над у.м. і падзеленыя прыпаднятымі засушлівымі плато, над якімі на некалькі сот метраў паднімаюцца блокавыя хрыбты. На крайнім поўдні нагор’я знаходзіцца так званы Цэнтральны раён, які з’яўляецца цэнтрам палітычнага і эканамічнага жыцця краіны, дзе размешчаная сталіца і засяроджаная вялікая частка насельніцтва. У рэльефе гэтага раёна выразна выяўленыя катлавіны, дно якіх знаходзяцца на ўзроўні 1500—2600 м; усе яны, за выключэннем даліны Мехіка, дзе знаходзіцца сталіца, дрэнуюцца рэкамі, прыналежнымі да басейнаў Ціхага і Атлантычнага акіянаў. Катлавіны падзеленыя ўзгорыстымі градамі мяккіх абрысаў, прарэзанымі глыбокімі і вузкімі далінамі рэк. Над паверхняй плато рэзка паднімаецца, абмяжоўваючы яго з поўдня, Папярочная Вулканічная С’ера, утвораная амаль злітымі конусамі вулканаў. Тут знаходзяцца найвышэйшыя пікі: Арысаба (Сітлальтэпетль), 5610 м; Папакатэпетль, 5452 м; Істаксіуатль, 5286 м; Невада-дэ Талука, 4392 м; Малінчэ, 4461 м, і Невада-дэ-Каліма, 4265 м. У Даліне Мехіка даўжынёй 80 км і шырынёй каля 50 км некалі знаходзілася пяць плыткіх азёр з забалочанымі берагамі; буйнейшым з іх было возера Тэскока, у цэнтры якога, на выспе, размяшчалася сталіца ацтэкаў — Тэначтытлан. З часам возера было асушана і на яго месцы знаходзіцца сучасная сталіца, горад Мехіка. Самая буйная рака Цэнтральнага раёна — р. Лерма — працякае праз западзіны Талука, Гуанахуата і Халіска і ўпадае ў возера Чапала, якое мае сцёк у Ціхі акіян праз р. Рыа-Грандзе-дэ-Сант’яга. Іншыя западзіны — Агуаскальентес і Пуэбла — таксама дрэнуюцца рэкамі басейна Ціхага акіяна.

Заходнюю мяжу нагор’я ўтварае горная сістэма Заходняя С’ера-Мадрэ, якая дасягае 160 км у шырыню і месцамі ўзнімаецца вышэй 3000 м. Гэта адзін з найбольш магутных і цяжкапераадольных горных бар’ераў Заходняга паўшар’я. Горная сістэма на ўсходзе нагор’я, Усходняя С’ера-Мадрэ, адносна лягчэйшая да пераадолення.

Папярочная Вулканічная С’ера стромкім уступам абрываецца да тэктанічнай западзіны р. Бальсас, глыбока ўдаецца ў горную вобласць; нават на вялікім алдаленні ад акіяна, на мерыдыяне г. Мехіка, дно даліны мае вышыню ўсяго каля 500 м над у.м. Паўднёвей даліны Бальсас знаходзіцца вобласць раздзеленых плато Герэра і Аахака, вядомая пад агульнай назвай Паўднёвай С’ера-Мадрэ; эразійная дзейнасць вадацёкаў стварыла тут складаную сетку глыбокіх далін і крутасхілых грабянёў, амаль не пакінуўшы роўных участкаў. Гэтая паўднёвая горная вобласць, якая, як прынята лічыць, утварае паўднёвы рубеж геалагічных структур Паўночнай Амерыкі, заканчваецца стромкімі ўступамі, звернутымі да Ціхага акіяна і да нізіннага пярашыйка Тэуантэпек.

Тры асноўныя фізіка-геаграфічныя вобласці за межамі вышэйапісанай горнай вобласці — гэта паўночная частка Ціхаакіянскага ўзбярэжжа, уключаючы п-аў Каліфорнію, або Ніжнюю Каліфорнію; Прымексіканскую нізіну і п-аў Юкатан; і горную сістэму Ч’япас, размешчаную паміж перашыйкам Тэуантэпек і мяжой Гватэмалы. Бoльшая частка тэрыторыі, размешчанай у паўночнай частцы Ціхаакіянскага ўзбярэжжа і аддзеленай ад астатняй часткі краіны цяжкадаступнымі гарамі Усходняй С’ера-Мадрэ, уяўляе сабой пустыню. Асноўныя элементы паверхні — пустыня Санора, дэпрэсія, размешчаная на паўночным працягу Каліфарнійскага заліва і месцамі апушчаная ніжэй у.м., і блокавыя горы п-ва Каліфорнія — працягваюцца на поўначы ў межы ЗША. Шырокія засушлівыя терасападобныя паверхні п-ва Каліфорнія большай часткай не маюць вадацёкаў, але ў паўднёвай частцы мацерыковага ўзбярэжжа Каліфарнійскага заліва адгор’і і бясцёкавыя западины чаргуюцца з плоскадоннымі далінамі рэк, што сцякаюць з гор. Прымексіканская нізіна расшыраецца на поўначы, дзе яна злучаецца з прыбярэжнымі раўнінамі Тэхаса. Далей да поўдня, ад Тампіка да паўночнай ускраіны перашыйка Тэуантэпек, яна ўяўляе сабой вузкую забалочаную прыбярэжную паласу, а яшчэ далей пашыраецца і зліваецца з нізіннай вапняковай раўнінай п-ва Юкатан. На перашыйку Тэуантэпек адлегласць паміж Мексіканскім залівам і Ціхім акіянам складае ўсяго 210 км, а найбольшая вышыня — 240 м. Горная вобласць Ч’япас у структурным сэнсе належыць ужо да Цэнтральнай Амерыкі. У гэтай вобласці ўсе асноўныя формы рэльефу выцягнутыя раўналежна берагу Ціхага акіяна: вузкая прыбярэжная нізіна; стромка ўзнесены над ёй хрыбет С’ера-Мадрэ-дэ-Ч’япас вышынёй да 2400 м; рыфтовая даліна Ч’япас, дно якой знаходзіцца на 450—900 м над у.м., дрэніраваная прытокамі р. Грыхальва; нарэшце, шэраг блокавых глыбока раздзеленых горных хрыбтоў вышынёй месцамі больш 3000 м.

[правіць] Клімат

Амаль палова ўсёй тэрыторыі Мексікі мае арыдны або семіарыдны клімат. Засушлівыя ўмовы характэрныя для ўсёй паўночнай зоны ўздоўж мяжы з ЗША, ад Ціхага акіяна да Мексіканскага заліва, і распаўсюджваюцца ў цэнтральнай частцы нагор’я на поўдзень прыкладна да 22° з.ш. Далей да поўдня колькасць ападкаў паступова павялічваецца, дасягаючы 580 мм у год у горадзе Мехіка і 890 мм у год у западзіне Пуэбла. Толькі штаты Веракрус і Табаска на ўзбярэжжа Мексіканскага заліва і Ціхаакіянскае ўзбярэжжа штата Ч’япас атрымліваюць дастатковую колькасць дажджоў на працягу ўсяго года. Вялікая частка ападкаў выпадае ўлетку, зімы адносна сухія. Тэмпературы і расліннасць залежаць ад вышыні над узроўнем мора. У Мексіцы гарачы пояс — т.зв. tierra caliente — размяшчаецца ад узроўня мора прыкладна да 600 м або трохі вышэй; умераны пояс — tierra templada — распасціраецца над ім, да вышыні каля 1850 м, а яшчэ вышэй, да самой снеговой межы (3950-4550 м) знаходзяцца т.зв. «халодныя землі» (tierra fria). Вялікая частка цэнтральнага нагор’я знаходзіцца на вышыні ад 1200 да 2400 м над у.м., што адпавядае верхняй частцы ўмеранага пояса і ніжняй часткі халоднага. Хоць сезонныя амплітуды тэмператур невялікія і, за выключэннем крайняй поўначы, складаюць у сярэднім каля 8 °C, сутачныя ваганні значныя, і ў горнай вобласці ночы звычайна халодныя. На прыбярэжных нізінах летнія тэмпературы перавышаюць 27 °C. Асабліва доўгае і гарачае лета характэрна для нізін, якія прымыкаюць да Каліфарнійскага заліва.

[правіць] Расліннасць

У сувязі з малой колькасцю дажджоў паўночная палова Мексікі пакрытая мескітавымі дрэвамі, кактусамі, юкай і калючымі хмызнякамі. У ніжняй частцы схілаў С’ера-Мадрэ травяністая расліннасцць чаргуюцца з нізкарослымі таполямі і вербамі, а вышэй сярод травы растуць рэдкастойныя дубы. Горны ланцуг, які цягнецца ўздоўж п-ва Каліфорнія, пакрыты хваёвым рэдкалессем, а арыднае заходняе ўзбярэжжа занята рэдкімі кактусамі, асобнымі дрэвамі, якія тоўстым канічным ствалом (да 6 м вышынёй) з некалькімі коранепадобнымі галінамі нагадваюць перавернутую моркву. Да поўдня ўздоўж абодвух берагоў Мексікі раўнінная расліннасць паступова змяняецца ад хмызняковых зараснікаў і редкатраўных злакоўнікаў да саванавых рэдкалессяў, якія пачынаюцца прыкладна на шыраце Тампіка. Да поўдня ад Веракруса выпадаюць багатыя дажджы, узбярэжжа багністае з густымі трапічнымі джунглямі, месцамі яна чаргуюцца з участкамі саван. Дажджавы трапічны лес пакрывае штат Табаска, поўдзень штата Юкатан і адкрытыя паўночныя схілы гор Ч’япас. Поўнач Юкатана занята паўлістападным трапічным лесам, злакоўнікамі і хмызняковымі зараснікамі. Тут асабліва шмат відаў агаў, адзін з якіх — агава Фуркрападобная (Agave fourcroides) — дае валакно «энекен» для вырабу паперы, вяровак і тарнай тканіны.

У паўднёвай палове Мексікі клімат і расліннасць змяняюцца ў залежнасці ад абсалютнай вышыні. Гарачы пояс пакрыты густым паўлістопадным лесам. Ва ўмераным поясе расце шмат субтрапічных вечназялёных парод, да якіх вышэй па схілах прымешваюцца дубы і іншыя шырокалісцевыя лістападныя дрэвы. Ніжняя паласа халоднага пояса занятая хваёва-дубовым лесам, які на адзнацы каля 3050 м над у.м. пераходзіць у хваёва-піхтавы. Паблізу снеговой лініі высакагор’і пакрытыя альпійскімі лугамі.

[правіць] Некаторыя гарады

[правіць] Вядомыя асобы

[правіць] Гл. таксама

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах