Шаблон:Падзеі 8 красавіка
- 217: Рымскі імператар Каракала забіты ў паходзе супраць парфян на загад прэфекта прэтарыянскай гвардыі Макрына.
- 1525: Паводле дагавора, падпісанага ў Кракаве, Тэўтонскі ордэн ператвораны ў Прускае герцагства, якое прызнала васальную залежнасць ад Польшчы.
- 1766: У ЗША запатэнтавана першая пажарная лесвіца.
- 1783: Выдадзены маніфест Екацярыны II аб далучэнні Крыма да Расіі.
- 1789: Вольфганг Амадэй Моцарт выправіўся ў падарожжа ў Паўночную Германію.
- 1966: Генеральным сакратаром ЦК КПСС абраны Леанід Брэжнеў.
- 1971: У Лондане адбыўся першы Сусветны цыганскі кангрэс.
- 1990: Амерыканскі тэлесерыял «Твін Пікс» упершыню выйшаў у эфір.
- 2022: Ракетны ўдар нанесены па чыгуначным вакзале ў Краматорску, загінулі дзясяткі людзей.