Шалік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шалік

Шалік[1] — доўгі кавалак матэрыі, які абвіваюць вакол шыі для утылітарных, эстэтычных ці рэлігійных мэт. Шалік можа быць выраблены з самых разнастайных матэрый, ад воўны да бавоўны і карункаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя шаліка, налічвае больш за дзве тысячы гадоў. Упершыню шалік з'явіўся ў старажытным Кітаі. У 1974 годзе археолагі выявілі манументальнае пахаванне, якое адносіцца да часоў праўлення кітайскага імператара Цынь Шы Хуан Дзі. У грабніцы былі знойдзеныя 7500 фігурак воінаў з тэракоты. У кожнага на шыі быў шалік. Старажытныя кітайскія ваяры выкарыстоўвалі шалікі з практычнай мэтай: абвязвалі шыю кавалкам матэрыі, каб засцерагчыся ад холаду і ветру.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.754.