Шашэйны веласпорт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пелетон гоншчыкаў на шашэйнай шматдзённай велагонцы Тур дэ Франс

Шашэйны веласпорт — адна з дысцыплін веласпорту, гонкі па дарогах з цвёрдым пакрыццём на шашэйных веласіпедах. Алімпійская дысцыпліна з 1896 года.

Шашэйны веласпорт адносіцца да летніх відаў спорту, сезон стартуе ранняй вясной і заканчваецца ўвосень. Найбольш прэстыжныя спаборніцтвы праходзяць у перыяд з сакавіка па кастрычнік.

Гісторыя шашэйнага веласпорту пачалася ў 1868 годзе,[1] а першая буйная велагонка, «бабуля ўсіх аднадзёнак» — Льеж — Бастонь — Льеж, праводзіцца пачынаючы з 1892. Большасць самых вядомых і прэстыжных у наш час гонак з'явілася ў канцы 19 — пачатку 20 стагоддзяў.

З'яўляецца найбольш папулярнай і развітай у камерцыйным плане дысцыплінай веласпорту. Асабліва папулярны ў Еўропе, дзе праходзяць найважнейшыя шашэйныя велагонкі: легендарныя класічныя аднадзёнкі і гранд туры.

Спаборніцтвы падзяляюцца на групавыя гонкі і гонкі з паасобным стартам. Па класіфікацыі UCI велагонкі падзяляюцца на розныя катэгорыі, якія маюць лікавыя пазначэнні. З 2009 года гонкі вышэйшай катэгорыі, падведамныя UCI, уваходзяць у ПроТур, а гонкі, якія належаць арганізатарам гранд тураў, складаюць серыю Манументаў веласпорту. Па выніках выступаў на ўсіх спаборніцтвах велагоншчыкы атрымліваюць балы ў Рэйтынг UCI.

Зноскі

  1. On Your Bicycle, James McGurn, John Murray 1987