Тур дэ Франс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тур дэ Франс
Tourdefrance.gif
Інфармацыя пра гонку
Час правядзення Ліпень
Рэгіён Францыя і суседнія дзяржавы
Беларуская назва Тур дэ Франс
Мясцовая назва Le Tour de France (фр.) 
Іншыя назвы Вялікая пятля
Дысцыпліна Шашэйная гонка
Спаборніцтва UCI World Tour
Тып Супервелашматдзёнка
Арганізатар Amaury Sport Organisation
Дырэктар гонкі Крысціян Прудом
Гісторыя
Першая гонка 1903
Нумар гонкі 100 (2013)
Першы пераможца Сцяг Францыі Марыс Гарэн
Рэкорд перамог Сцяг Францыі Жак Анкеціль
Сцяг Францыі Бернар Іно
Сцяг Бельгіі Эдзі Меркс
Сцяг ІспанііМігель Індурайн
(усё па пяць разоў)
Апошні пераможца Сцяг Вялікабрытаніі Крыс Фрум

«Тур дэ Франс» (фр.: Le Tour de France) — самы вядомая і прэстыжная веласіпедная гонка свету, якая праводзіцца з 1903 года ў Францыі. Неафіцыйная назва — «Вялікая пятля».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Лэнс Армстранг - 7-разовы пераможца Тур дэ Франс

Велагонка «Тур дэ Франс» першапачаткова была заснаваная як рэкламны праект газеты L'Auto (папярэднік цяперашняга L'Équipe), яго рэдактарам і сузаснавальнікам, Анры Дэгранжам і быў закліканы канкураваць з велагонкай Парыж-Брэст-Парыж і велагонкай Бардо — Парыж.

Ідэя стварэння Тур дэ Франс належыць журналісту L'Auto Жэа Лефеўру, з якім Анры Дэгранж абедаў у парыжскім Café de Madrid 20 лістапада 1902 г. Поспех гонкі Le Tour de France стаў вялікім поспехам і для газеты L'Auto, колькасць падпісчыкаў якой вырасла ў 1903 годзе з 25 тысяч (перад Турам) да 65 тысяч пасля Тура; ў 1908 годзе колькасць падпісчыкаў газеты ўзрасла да 250 тысяч, а ў час «Тур дэ Франс» 1923 прадавалася 500 тысяч асобнікаў газеты ў дзень. Рэкордны наклад газеты быў дасягнуты на працягу «Тур дэ Франс» 1933—854 тысячы асобнікаў у дзень. Сёння Тур арганізоўвае «Таварыства Тур-дэ-Франс» — філіял Amaury Sport Organisation, які з'яўляецца часткай медыя-холдынгу, у які ўваходзіць газета L'Équipe.

Тур, які праводзіцца ў Францыі і ў блізкім замежжы, праходзіць штогод на працягу трох тыдняў у ліпені. Толькі ў час Першай (1915—1918) і Другой сусветнай вайны (1940—1946) тур быў адменены.

Прынцыпы гонкі[правіць | правіць зыходнік]

«Тур дэ Франс» складаецца з 21 этапа: кожны этап доўжыцца адзін дзень. Кожны гоншчык павінен скончыць этап, каб яго час быў зарэгістраваны і назапашаны. Поўная працягласць гонкі — паміж 3000 і 4000 км (трасы і працягласць этапаў кожны год мяняюцца).

Генеральная класіфікацыя — ранжыраванне гоншчыкаў згодна назапашанаму часу. Пераможцам Тура становіцца той гоншчык, сумарны час якога з'яўляецца найменшым сярод усіх удзельнікаў. Магчыма выйграць ўвесь Тур, не выйграваючы ніводнага этапу (Грэг Лемонд і Альберта Кантадор зрабілі гэта ў 1990 годзе і 2009 адпаведна).

Акрамя заліку па часе існуюць і іншыя намінацыі:

  • лепшы спрынтар;
  • лепшы горны гоншчык;
  • лепшы малады гоншчык.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]