Шведскі інстытут

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шведскі інстытут
Svenska institutet, SI
Афіцыйныя мовы:

шведская

Кіраўнікі
Прэзідэнт

Эрланд Рынгбарг

Заснаванне
Год заснавання

1945

http://www.si.se

Шведскі інстытут (шведск.: Svenska institutet, SI) — фонд, які фінансуецца Урадам Швецыі.

Мэта фонду — устанаўленне кантактаў і развіццё працяглага супрацоўніцтва з іншымі краінамі праз актыўную сувязь, а таксама праз культурны, адукацыйны, навуковы абмен з замежнымі інстытутамі і асобнымі навукоўцамі. Штогод Інстытут выдзяляе стыпендыі для навучання і правядзення даследаванняў.

Кірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд: распаўсюджванне інфармацыі пра Швецыю; стварэнне міжкультурных сувязей праз арганізацыю сустрэч, абменаў, стварэнне сетак; развіццё культуры, грамадзянства, адукацыі і навукі.

Геаграфічныя прыярытэты Шведскага інстытута ва Усходняй Еўропе: Украіна, Беларусь, Грузія.

У Беларусі Шведскі інстытут падтрымлівае Пасольства Швецыі ў Беларусі ў арганізацыі Дзён культуры Швецыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • www.si.se — афіцыйны сайт Шведскага інстытута(шведск.) (англ.) (ням.) (ісп.) (фр.)  (Праверана 23 верасня 2010)
  • www.sweden.se — афіцыйны сайт Швецыі(шведск.) (англ.) (фр.) (ням.) (ісп.) (руск.) (кіт.)  (Праверана 23 верасня 2010)
  • Study in Sweden — сайт, прысвечаны вышэйшай адукацыі ў Швецыі, які адмініструе Шведскі інстытут (англ.)  (Праверана 25 верасня 2010)