Шкарлятына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шкарлятына
МКБ-10-КМ A38 і A38.9
МКБ-9-КМ 034[1][2] і 034.1[1][2]
OMIM 012541
DiseasesDB 29032
MedlinePlus 000974
MeSH D012541
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шкарлятына[3] — інфекцыйная хвароба, выкліканая звычайна бэта-гемалітным стрэптакокам групы А (Streptococcus pyogenes). Выяўляецца дробнакропкавым сыпам, ліхаманкай, агульнай інтаксікацыяй, ангінай. Заражэнне адбываецца ад хворых паветрана-кропельным шляхам (пры кашлі, чханні, размове), а таксама праз прадметы ўжытку (посуд, цацкі, бялізну). Асабліва небяспечныя хворыя як крыніцы інфекцыі ў першыя дні хваробы.

Сімптомы[правіць | правіць зыходнік]

  • Шкарлятынавы сып — дробны, знікае пры націсканні. Выступае на 1-3 дзень хваробы і лакалізуецца галоўным чынам на шчоках, у пахвіне, па баках тулава. Скура носагубнога трохвугольніка застаецца бледнай і свабоднай ад сыпу. Сып звычайна трымаецца 3-7 дзён; затым згасае, не пакідаючы пігментацыі.
  • Шкарлятынавы язык — на 2-4 дзень хваробы язык хворага становіцца яскрава крупчастым, ярка-чырвонага колеру.
  • Ангіна — пастаянны сімптом шкарлятыны. Можа працякаць цяжэй за звычайную ангіну.
  • Лушчэнне скуры — узнікае пасля знікнення сыпу (праз 14 дзён ад пачатку захворвання): у вобласці далоняў і стоп яно буйнапластовае, пачынаецца з кончыкаў пальцаў; на тулава, шыі, вушных ракавінах лушчэнне вотруб’епадобнае.

Зноскі

  1. а б Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. а б Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.758.