Шоўк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Коканы тутавага шаўкапрада сабраныя для вырабу шоўку

Шоўк (ад стараж.-сканд. silki) — натуральная тэкстыльная нітка жывёльнага паходжання.

Выдзяляецца спецыяльнымі залозамі вусеняў тутавага шаўкапрада пры звіванні коканаў. Складаецца з бялковых рэчываў фібраіну (70—80%) і серыцыну (20—30%), воскаў, тлушчаў, мінеральных рэчываў. Пры размотванні коканаў атрымліваюць шоўк-сырэц для вытворчасці шаўковых тканін.

Вызначаецца тонкасцю, вялікай гіграскапічнасцю, умераным бляскам; лёгка афарбоўваецца, устойлівы да дзеяння мінеральных кіслот, малаўстойлівы да дзеяння шчолачаў. Пад уздзеяннем святла і кіслароду паветра траціць трываласць.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шоўк // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.