Шчацінахвосткі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Шчацінахвосткі
Lepisma saccharina.jpg
Lepisma saccharina
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thysanura Börner, 1904

Сінонімы
  • Zygentoma
  • Microcoryphia
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   685008
NCBI   30264
EOL   2924080

Шчацінахвосткі (Thysanura) — атрад першаснабяскрылых насякомых.

Адрозніваюць больш за 400 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках, сінантропныя іх віды — у больш халодных абласцях. Жывуць у лясным подсціле, у шчылінах кары, глебе, мурашніках, жылых памяшканнях. На Беларусі найбольш трапляюцца лускаўніца звычайная, або цукровая (Lepisma saccharina), і тэрмобія хатняя (Thermobia domestica).

Даўжыня 8—20 мм. Цела верацёнападобнае, у большасці ўкрытае лускавінкамі. Вусікі доўгія, ніткападобныя. Брушка з 2 і больш членістымі шчацінкамі і доўгай хваставой ніткай на канцы (адсюль назва). Вочы фасетачныя. Ротавыя органы грызучыя. Апладненне вонкава-ўнутранае. Развіццё па тыпе протаметабаліі (метамарфоз). Кормяцца жывёльнымі і расліннымі рэшткамі.

Псуюць кнігі, крухмал, цукар.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шчацінахвосткі // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.