Шчытні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шчытні
Triops australiensis.jpg
Triops australiensis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Notostraca G. O. Sars, 1867

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   83757
NCBI   63729

Шчы́тні (Notostraca) — атрад ракападобных.

Вядомы з верхняга карбону. Адрозніваецца сучасных 9 відаў. Пашыраны паўсюдна ў часовых вадаёмах і азёрах. На Беларусі 2 віды: вясновы, або хвастаты і звычайны.

Даўжыня цела з адросткам да 10 см, з шырокім дахападобным плоскім карапаксам — шчытком (адсюль назва), на якім спераду размешчана пара складаных вачэй і няпарнае простае вочка. На галаве 5 пар, на грудзях да 70 пар грудных лістападобных ног, вонкавая частка якіх пераўтворана ў жабры. Брушка сегментаванае, з адросткам (тэльсанам).

Раздзельнаполыя. Размнажэнне пераважна партэнагенетычнае. Яйцы вельмі жыццяздольныя (да 15 гадоў пасля высыхання і прамярзання ажываюць). Лічынкі — наўтылусы. Развіццё з метамарфозай. Кормяцца дэтрытам, парасткамі водных раслін, дробнымі воднымі жывёламі, паядаюць малькоў рыб, чым шкодзяць рыбнай гаспадарцы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шчытні // БЭ ў 18 т. Т. 17. 2003.