Шыфр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рунны шыфр Эдварда Ларсана які ўжывае знакі, знойдзеныя на Кенсінгтонскім Рунічным Камяні.

Шыфр (ад фр.: chiffre «лічба» ал араб.: صِفْر, sifr «нуль») — якая-небудзь сістэма пераўтварэння тэкста з сакрэтам (ключом) дзеля забеспячэння сакрэтнасці перадаванай інфармацыі. Шыфры ўжываюцца для патаемнай перапіскі дыпламатычных прадстаўнікоў са сваімі прадстаўніцтвамі, ва ўзброеных сілах для перадачы тэкста сакрэтных дакументаў праз тэхнічныя сродкі сувязі, банкамі для забеспячэння бяспекі транзакцый, а таксама некаторымі інтэрнэт-сервісамі з рознай нагогды.

Шыфр можа ўяўляць сабой сукупнасць умоўных знакаў (умоўны алфавіт з лічбаў ці літар) альбо алгарытм пераўтварэння звычайных лічбаў і літар. Працэс засакрэчвання паведамлення з дапамогай шыфру завецца шыфраваннем. Навука аб стварэнні і ўжыванні шыфраў завецца крыптаграфіяй. Крыптааналіз — навука аб метадах атрымання зыходнага значэння з зашыфраванага паведамлення.

Важным параметрам любога шыфру з'яўляецца ключ — параметр крыптаграфічнага алгарытма, забяспечваючы выбар аднаго пераўтварэння з сукупнасці пераўтварэнняў, магчымах для гэтага алгарытму. У сучаснай крыптаграфіі мяркуецца, што ўся сакрэтнасць крыптаграфічнага алгарытму засяроджана ў ключы, але не ў дэталях самога алгарытму (прынцып Керкгофса).

Варта не блытаць шыфр з кадаваннем — фіксаваным пераўтварэннем інфармацыі з аднаго выгляду ў іншы. У кадаванні адсутнічае паняцце ключа і не дзейнічае прынцып Керкгофса. У сапраўдны час кадаванне практычна не ўжываецца для абароны інфармацыі ад несанкцыянаванага дуступу, а толькі як абарона ад памылак пры перадачы інфармайцыі (перашкодаўстойлівае кадаванне) і ў іншых мэтах, не звязаных з абаронай.

Тыпы шыфраў[правіць | правіць зыходнік]

Шыфры могуць выкарыстоўваць адзін ключ для шыфравання і дэшыфравання альбо два розных ключы. Паводле гэтай прыкметы адрозніваюць:

Шыфры могуць быць сканструктаваны так, каб альбо шыфраваць адразу ўвесь тэкст, альбо шыфраваць яго па меры паступлення. Такім чынам існуюць:

  • Блочны шыфр шыфруе адрасу суцэльны блок тэксту, выдаваючы шыфратэкст пасля атрымання ўсёй інфармацыі.
  • Струменевы шыфр шыфруе інфармацыю і выдае шыфратэкст па меры паступлення, маючы магчымасць апрацоўваць тэкст неабмежаванага памеру, карыстаючыся абмежаваным аб'ёмам памяці.

Зразумела, што блочны шыфр можна пераўтварыць у струменевы, разбіваючы ўваходны тэкст на асобныя блокі і шыфруючы іх асобна.

Таксама існуюць неўжываныя зараз падстаноўныя шыфры, які характэрызуюцца (у большасці) слабай крыптатрываласцю.

Асіметрычныя шыфры[правіць | правіць зыходнік]

Асіметрычны шыфр — сістэма шыфравання ці электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП), паводле якой адкрыты ключ перадаецца праз адкрыты (неабаронены, даступны для назірання) канал і ўжываецца для праверкі ЭЛП і для шыфравання паведамлення. Для генерацыі ЭЛП і для расшыфроўкі паведамлення ўжываецца сакрэтны ключ.[1] Крыптаграфічныя сістэмы з адкрытым ключом у сапраўдны час шырока ўжываюцца ў розных сеткавых пратаколах, у прыватнасці, у пратаколах TLS і яго папярэдніку SSL (на іх аснове пабудаваны HTTPS), SSH. Таксама ўжываецца ў PGP, S/MIME.

Сіметрычныя шыфры[правіць | правіць зыходнік]

Блочныя шыфры[правіць | правіць зыходнік]

Струменевыя шыфры[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Брус Шнайер. Прикладная криптография. 2-е изд. Протоколы, алгоритмы и исходные тексты на языке Си. Глава 2.7 Цифровые подписи и шифрование.