Шышняк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шышняк
Myriophyllum aquaticum - side (aka).jpg
Myriophyllum aquaticum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Myriophyllum L. (1753)

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   27034
NCBI   24952
EOL   61693
GRIN   g:7919
IPNI   30028764-2

Шышняк (Myriophyllum) — род кветкавых раслін сямейства сланаягаднікавых. Каля 40 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 2 віды: шышняк каласавы (Myriophyllum spicatum) і шышняк кальчаковы (Myriophyllum verticillatum). Трапляюцца ў рэках, азёрах, старыцах на глыбіні да 2 метраў, часта ўтвараюць зараснікі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя водныя травяністыя расліны з паўзучым карэнішчам. Сцябло трубчастае, галінастае, аблісцелае. Лісце перыста-раздзельнае, рэдка суцэльнае, кальчаковае. Кветкі дробныя, белаватыя, ружаватыя, у рэдкіх верхавінкавых каласках, якія выступаюць з вады. Плод распадаецца на 4 касцянкі. Корм для рыб і птушак. Некаторыя віды вырошчваюць у акварыумах.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4.