Эвідэнцыйнасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эвідэнцыйнасць у лінгвістыцы — набор граматычных або лексічных значэнняў, якія выказваюць экспліцытнае ўказанне на крыніцу звестак прамоўцы адносна сітуацыі, якая імі паведамляецца[1]. Эвідэнцыйнасць досыць распаўсюджаная ў мовах свету — яна з’яўляецца граматычнай катэгорыяй прыблізна ў кожнай чацвёртай мове[2]. У такіх мовах у любым выказванні пры дапамозе адмысловых граматычных сродкаў паказваецца крыніца звестак таго, хто гаворыць — напрыклад, ці бачыў прамоўца тое, пра што ён паведамляе, на ўласныя вочы, цітолькі перадае сведчанні з чужых слоў, альбо ж такі гэта вынік яго ўласнай ментальнай дзейнасці (высноў, змеркаванняў, здагадак і г.д.). У рускамоўнай літаратуры для абазначэння гэтага панятку выкарыстоўваюцца і іншыя тэрміны: пераказвальнасць/непераказвальнасць, відавочнасць/невідавочнасць (завочнасць), засведчанасць/незасведчанасць[3].

Гісторыя вывучэння[правіць | правіць зыходнік]

З прычыны таго, што ў класічных індаеўрапескіх мовах катэгорыя крыніцы інфармацыі не граматыкалізавана, паняцце эвідэнцыйнасці ў лінгвістыцы сфармаваўся толькі напачатку XX стагоддзя пры апісанні такіх моў Паўднёвай Амерыкі, як кечуа і аймара.

Адным з першых навукоўцаў, які загаварыў пра паняцце эвідэнцыйнасці (англ.: evidentiality) як пра абавязковы паказчык крыніцы інфармацыі, быў амерыканскі этналінгвіст Франц Боас. У сваёй рабоце 1911 годзе Боас разважае пра выказванне Чалавек хворы у мове кваквала:

У выпадку, калі прамоўца сам не бачыў хворага чалавека, ён павінны ўказаць, ці атрымаў ён звесткі пра хваробу чалавека з другіх вуснаў або гэта яму наснілася.[4]

Паняцце эвідэнцыйнасці як абавязковай граматычнай катэгорыі ўпершыню было ўведзена Раманам Якабсанам, які разглядаў яе як сферу значэнняў, якія ўказвалі на крыніцу звестак[5]. Якабсан таксама першым вылучыў лад і эвідэнцыйнасць як дзве незалежныя катэгорыі[2].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Козинцева, Н. А. Категория эвиденциальности (проблемы типологического анализа) // Вопросы языкознания. — М.: 1994. — № 3. — P. 93—104.
  • Плунгян, В. А. Общая морфология: Введение в проблематику. — М.: Едиториал УРСС, 2003.
  • Aikhenvald, Alexandra Y. Evidentiality. — Oxford: Oxford University Press, 2004. — ISBN 0-19-926388-4.
  • Boas, Franz. Handbook of American Indian languages. — Washington: G.P.O, 1911. — P. 43.
  • Jakobson, R. Shifters, Verbal Categories, and the Russian Verb. — Cambridge: Harvard University, 1957.