Эльфійскія мовы (Міжзем’е)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эльфійскія мовы — група штучных моў, створаных англійскім пісьменнікам і лінгвістам Дж. Р. Р. Толкінам.

Паходжанне і развіццё[правіць | правіць зыходнік]

Знешняя гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Унутраная гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Абуджэнне эльфаў[правіць | правіць зыходнік]

У Эпоху Дрэў, калі Валар жылі ў агароджаным ад астатняга света Амане, а Мелькор умацоўваў сваю ўладу ў Міжзем’е, каля аднаго з заліваў унутранага мора Хелкар абудзіліся эльфы — першыя з Дзяцей Ілутавара. На працягу доўгага часа эльфы жылі і падарожнічалі каля берагоў Куйвіэнен — Вод Абуджэння — і менавіта тады пачала складацца іх першая мова[1].

У легендзе кажацца, што эльфы абуджаліся паступова, невялікімі групамі, і дзякуючы гэтаму іх мова пачала развівацца і ўзбагацілася новымі словамі[2]. Тады ж пачалі складацца першыя эльфійскія народы — ваньяр, нолдар і тэлеры.

Першы падзел[правіць | правіць зыходнік]

Падчас аднаго з сваіх падарожжаў па ўсходняму Міжзем’ю Оромэ знайшоў абудзіўшыхся эльфаў. Вярнуўшыся ў Валінор, ён паведаміў аб гэтым іншым Валар, і яны вырашылі абараніць малады народ ад Мелькора і яго стварэнняў. Так пачалася доўгая вайна з арміямі поўначы, у якой Мелькор атрымаў паразу.

Неўзабаве Валар прапанавалі эльфам перасяліцца ў Валінор, але тыя не пажадалі паслухацца закліку. Толькі пасля таго, як тры эльфа — Інгвэ, Фінвэ і Эльвэ — наведалі гэтую краіну і ўбачылі святло Двух Дрэў, эльфы згадзіліся ажыццявіць гэтае падарожжа. Тады ж адбыўся першы падзел эльфійскіх народаў: чатска нолдар і тэлеры адмовіліся ійсці на Захад і засталіся каля Куйвіэнэн. яны сталі вядомымі як Авары, «непажадаўшыя»[1].Дзякуючы гэтаму падзелу на ўсходзе Міжзем’я развіліся шматлікія дыялекты аварына — мовы авары.

Другі Падзел[правіць | правіць зыходнік]

Ідучы на Захад эльфы сутыкнуліся з перашкодай у выглядзе Імглістых гор, якія былі некалі ўзведзены Мелькорам, каб перашкодзіць падарожжам Оромэ. Тэлеры, напужаныя іх жахлівым выглядам, пабаяліся перасекчы горы і на доўгі час спыніліся на ўсходнім беразе Андуіна. Тады адбыўся другі падзел эльфаў: асобныя тэлеры абмовіліся працягваць шлях на Захад і, пад кіраўніцтвам Ленвэ, пайшлі ўздоўж ракі на поўдзень. Яны сталі вядомымі як нандар, «павярнуўшыя назад»[1]. Іх мова — нандарын — атрымала распаўсюджанне ва ўсходняй частцы Міжзем’я.

Трэці падзел[правіць | правіць зыходнік]

У адрозненні ад тэлеры ваньяр і нолдар не сталі затрымлівацца ў даліне Андуіна і перасеклі Імглістыя, а потым і Сінія горы і ўвайшлі ў Белерыанд. яны дасягнулі Вялікага мора і часова спынілі сваё падарожжа, напужаныя яго выглядам і не ведаючы, як яго перасекчы[1]. Тады Ульма згодна з рашэннем Валар прыбыў у Міжзем’е і выдзер востраў, які стаяў пасярод мора, а потым з дапамогай сваіх слуг прыцягнуў яго ў заліў Балар.Ваньяр і нолдар узышлі на востраў і Ульма перавёз іх у Аман, дзе яны дасягнулі Валінора.

Перад адплыццём іншых эльфаў на Захад тэлеры ўсё ж такі перайшлі горы і прыйшлі ў Белерыанд, але пасяліліся не каля мора, а на ўсходзе, за ракой Геліён. Пагэтаму яны не пачулі закліка Ульма і не сышлі за мора разам з іншымі эльфамі[3]. Так адбыўся трэці падзел эльфійскіх народаў, які паклаў пачатак развіццю тэлерына — мовы тэлеры.

Чацвёрты падзел[правіць | правіць зыходнік]

Даведаўшыся аб тым, што іншыя эльфы уплылі ў Валінор, многія з тэлеры перасяліліся на ўзбярэжжа і пасяліліся каля вусця ракі Сірыён. Там яны пасябравалі з Майар Осэ і Уінэн і навучыліся караблебудаванню і мараходству. Праз шмат гадоў згодна з патрабаваннем нолдар Ульма згадзіўся перавезці застаўшыхся ў Міжзем’і тэлеры на Захад, але Осэ быў засмучаны гэтым і ўгаварыў частку тэлеры застацца. Таксама ў міжзем’і засталіся родзічы і сябры Эльвэ, які знік у лясах Нан Эльмота.

Ульма перавёз тэлеры на захад тым жа чынам, якім ён перавёз ваньяр і нолдар. Але згодна з просьбай тэлеры ён пакінуў востраў непадалёк ад Амана. Так з’явіўся знакаміты Тол Эрэсэа, «Адзінокі востраў»[3]. Гэта быў трэці падзел эльфаў на тэлеры Амана і тэлеры Белерыанда, які палажыў пачатак развіццю сінарына — мовы шэрых эльфаў Міжзем’я — і тэлерына Тол Эрэсэа.

Пяты падзел[правіць | правіць зыходнік]

Прыбыўшы ў Валінор, эльфы заснавалі некалькі гарадоў, у кожным з якіх развіліся ўласныя малаадметныя адзін ад аднаго дыялекты, якія ўсе разам называліся квэнья. Нолдар адрозніваліся асаблівым імкненнем да ведаў і дзякуючы ім квэнья хутка ўзбагаціўся новымі словамі і цікавымі знаходкамі ў гутарцы, што прывяло да аддзялення квэнья ваньяр ад квэнья нолдар.

Пасля свайго вызвалення з плена заключыў дагавор з Унгаліант, знішчыў Два Дрэвы Валінора, скраў створаныя Феанорам сільмарылы і збег у Міжзем’е, дзе пачаў адраджаць сваю моц[4]. Феанор прызваў нолдар і павёў тых, хто адгукнуўся на яго заклік, у Міжзем’е, каб вярнуць скрадзенае і адпомсціць за смерць свайго бацькі, забітага Мелькорам[5]. Так адбыўся пяты падел эльфаў, названы Сыходам нолдар, які садзейнічаў умацаванню ў Амане ваньярына — квенья ваньяр — і сумнаму лёсу квэнья нолдар у Міжзем’і, калі мова была забаронена да выкарыстання ў землях сіндар[6].

Спіс моў[правіць | правіць зыходнік]

Старажытныя мовы[правіць | правіць зыходнік]

Протаэльфійская[правіць | правіць зыходнік]

Протаэльфі́йская ( (англ.)), ці кве́ндэрын (Quenderin) з’яўляецца першай мовай эльфаў, ад якой узніклі ўсе эльфійскія мовы. Яна сфармравалася і развілася ў першыягады пасля Абуджэння. У выніку падзела эльфаў, частка з якіх сышла на Захад, у Валінор, протаэльфійская мова падзялілася на две веткі — эльдарынскую, якая уключыла больш познія мовы эльдар, і аварынскую, якая уключыла больш познія дыялекты авары[7].

Аварын[правіць | правіць зыходнік]

А́варын (Avarin) зборная назва шматлікіх дыялектаў авары — тых з эльфаў, якія адмовіліся ісці на Захад. Першапачаткова ў канцэпцыі Толкіна меў назву ле́мберын (Lemberin), потым змененую. Мовы авары часта вельмі моцна адрозніваліся паміж сабой. У рукапісах Толкіна згадваецца ўсяго шэсць слоў, якія належалі да розных дыялектаў.

Эльдарын[правіць | правіць зыходнік]

Э́льдарын (Eldarin) ці агульная эльфійская (Common Eldarin) уяўляе з сябе старажытную мову тых эльфаў, якія накіраваліся на Захад. Потым яна распалася на ількарын тэлеры Белерыанда і кор-эльдарын Амана.

Эльдарынская група[правіць | правіць зыходнік]

Кор-эльдарын[правіць | правіць зыходнік]

Кор-э́льдарын (Kor-eldarin) — агульная назва некалькіх моў, якія пазней развіліся на дыялекты квенья — ваньярын, налдарын і тэлерын.

Ількарын і лемберын[правіць | правіць зыходнік]

І́лькарын у першапачатковай канцэпцыі ўяўляў з сябе мову тэлеры, якія засталіся ў Белерыяндзе, і падзяліўшыся на два дыялекта — дарыятрын і фалатрын. Быў выціснуты з ужывання сіндарынам. У больш позняй канцэпцыі мова тэлеры Белерыянда называлася ле́мберын, а назва ількарын стала не зусім зразумелым тэрмінам.

Старажытны квэнья і агульны таларын[правіць | правіць зыходнік]

Старажы́тны квэ́нья з’яўляецца пераходнай ступенню ад агульнагй эльфійскай да развітога квэнья Амана.

Агу́льны тэ́лерын з’яўляўся мовай, з якой развіліся сіндарын і тэлерын Амана. Таксама ад яе аддзялілася мова нандар — нандарын

Нандарынская група[правіць | правіць зыходнік]

Нандарын[правіць | правіць зыходнік]

На́ндарын — мова нандар, тых з тэлеры, хто аддзяліўся ад асноўнай групы падчас перасялення на Захад. існавана як мінімум дзве разнавіднасці гэтай мовы — дыялект эльфаў Асірыянда і дыялект эльфаў Усходняга Міжзем’я (ларыена і Ліхалесся).

Дыялект лясных эльфаў[правіць | правіць зыходнік]

Сільва́нскі дыяле́кт — мова эльфаў Усходняга Міжзем’я, жывучых у Ларыене і Ліхалессі.

Дыялект Асірыянда[правіць | правіць зыходнік]

Дыяле́кт Асі́рыянда — мова тых з нандар, якія перасяліліся ў Асірыянд. У першапачатковай канцэпцыі стаў вядомым на Тол Эрэсэа дзякуючы Эльвінг і яе сыну.

Сіндарынская група[правіць | правіць зыходнік]

Галдагрын[правіць | правіць зыходнік]

Голдо́грын ці но́мская — у першапачатковай канцэпцыі мова номаў (нолдар). Потым была распрацавана да сіндарына. Адна з двух першых эльфійскіх моў, створаных Толкінам.

Налдарын[правіць | правіць зыходнік]

На́лдарын — у канцэпцыі знешняга развіцця моў уяўляе з сябе развіты варыянт номскай. Толкін згадвае аб пяці розных дыялектах, якія падзяліліся ад мовы ў Першую Эпоху. У наступнай канцэпцыі гэта мова замяніла сабой ількарын і стала сіндарын

Сіндарын[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны артыкул: Сіндарын

Сі́ндарын — асноўная мова эльфаў Белерыанда. Паходзіць ад агульнага тэлерына. Згодна са знешнім развіццём уяўляе з сабе зменены налдарын. Толкін працаваў над гэтай мовай на працягу ўсяго свайго жыцця, нязначна змяняючы і дапрацоўваючы яё. У позніх працах указваюцц тры дыялекты сіндарына — фалатрын, дарыятрын і мітрымін

Мовы Амана[правіць | правіць зыходнік]

Тэлерын[правіць | правіць зыходнік]

Тэ́лерын, інакш называемы лі́ндарын, — мова тэлеры, якія дасягнулі Амана[8]. Па Сутнасці з’яўляецца адным з дыялектам квэнья, але разглядаецца як асобная мова

Квэнья[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная старонка: Квэнья

Квэ́нья у першапачатковай канцэпцыі з’яўлялася мовай ваньяр. Потым стаў асноўнай мовай нолдар, а ваньяр размаўлялі на яго дыялекце — ваньярыне. Паходзіла ад агульнай эльфійскай[9]. Гэта першая з эльфійскіх моў, якія былі распрацаваны Толкінам.

Ваньярын[правіць | правіць зыходнік]

Ва́ньярын з’яўляўся дыялектам квэнья. Адчуў пэўны ўплыў валарына.

Іншыя дыялекты[правіць | правіць зыходнік]

Фалатрын[правіць | правіць зыходнік]

Фала́трын — першапачаткова дыялект ількарына, потым — сіндарына. Пасля Сыхода быў прыняты нолдар; асабліва быў распаўсюджаны ў Гаванях Сірыёна.

Дарыатрын[правіць | правіць зыходнік]

Дарыа́трын — адзін з дыялектаў ількарына. Быў распаўсюджаны ў Дарыяце.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г Толкін Дж. Р. Р. Глава III/ Of the Coming of the Elves and the Captivity of Melkor // The Silmarillion /Ed/ C/ Tollien.
  2. Tolkien. J. R. R. Part Four. Quendi and Eldar // The War of the Jewels / Ed. C. Tolkien. — Boston: Houghton Mifflin, 1994. — P. 420—423. — 500 p. — (The History of the Middle-Earth). — ISBN 0-395-71041-3.
  3. а б Толкін Дж. Р. Р. Глава V. Of Eldamar and the Princes of the Eldaliё // The Silmarillion / Ed/ C/ Tolkien.
  4. Толкін, Дж. Р. Р. Глава VIII. Of the Darkening of Valinor // The Silmarillion / Ed. C. Tolkien
  5. Толкін Дж. Р. Р. Глава IX. Of the Flight og the Noldor // The Silmarillion / Ed. C. Tolkien.
  6. Толкін Дж. Р. Р. Глава XV. Of the Noldor in Beleriand // The Silmarillion /Ed/ C/ Tolkien/
  7. Michael D. C. Drout Languages invented by Tolkien // J. R. R. Tolkien Encyklopedia: Scholarship and Critical Assessment. — Routledge, 2006. — С. 336. ISBN 0-415-96942-5
  8. Michael D. C. Drout Langueges inviented by Tolkien // J. R. R. Tolkien encyklopedia: Scholarship and Critical Assessment. — Routledge, 2006. — C. 338. ISBN 0-415-96942-5
  9. Michael D. C. Drout Languages invented by Tolkien // J. R. R. Tolkien Encyclopdeia Scholarchip and Critical Assessment. — Routledge, 2003. — C/ 337. ISBN 0-415-96942-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]