Квэнья

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пра тое як выкарыстоўваць гэты шаблон гл. Абмеркаванне шаблону:Штучная мова
Саманазва: Quenya, Quendya
Створаны: Дж. Р. Р. Толкін
Катэгорыя: штучныя мовы
Моўныя коды
ISO 639-1:
ISO 639-2:
ISO/DIS 639-3:
Штучныя мовы
Першыя строчкі плача Namáriё запісаныя тэнвар і лацінскім алфавітам.

Квэ́нья (Quenya) - выдуманая мова, распрацаваная Дж. Р. Р. Толкінам. У легендарыўме з'яўляецца адной з эльфійскіх моў - мову нолдар і ваньяр. Слова квэнья перакладаецца як "гутарка, мова" ці супрацьпастаўляючыся іншым мовам "эльфійская гутарка, эльфійская мова"

Знешняя гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Працаваць над гэтай мовай Толкін пачаў у 1915 годзе. Асновай для стварэння гэтай мовы стала фінская мова; акрамя гэтага Толкін часткова пазычыў фанетыку і арфаграфію лацінскай і грэчаскай моў. Назва мовы магчыма ўзнікла пад уплывам назвы блізкага да фінскай мовы квэн, распаўсюджанага ў гістарычнай вобласці Квэнландыя (Каянская зямля) ў паўночнай Скандынавіі[1] Толкін прысвяціў шмат увагі канструяванню мовы. Граматыка квэнья была перагледжана чатыры разы да таго, як яна набыла канчатковую форму. у той жа час, лексічная складаючая заставалася адносна стабільнай напрацягу ўсяго працэса сварэння. Парлельна з распрацоўкай мовы квэнья Толкін апісваў народ, які размаўляў на гэтай мове - Эльдар ці эльфаў, і таксама гісторыю, краіну і свет, у якім яны маглі б на ёй размаўляць (Міжзем'е). Вынаходніцтва мовы паўплывала на стварэнне трылогіі "Уладар пярсцёнкаў", якая стала класічным творам жанра фэнтэзі. У часы, калі адбываліся падзеі, апісаныя ў "Уладары пярсцёнкаў", квэнья выйшаў з паўсядзённага ўжытку і заняў у культуры міжзем'я тое ж месца, што і латынь у сярэднявяковай еўрапейскай культуры. Невыпадкова сам Толкін часта называў квэнья "эльфійскай латынню"[2]. Асноўнай мовай зносін эльфаў стаў сіндарын. У абедзвюх эльфійскіх мовах две сістэмы пісьменства - рунічная Кірт і алфавітная Тэнгвар. Дзяля транслітарацыі тэкстаў на квэнья і сіндарыне часта ўжываецца лацінскі алфавіт. Напрыклад: "Sin macil Elesarwa" - "Гэта меч Элессара (Арагорна)". На гэты час на квэнья выдаецца некалькі часопісаў. Таксама ў Велікабрытаніі і ЗША абаронена некалькі дысертацый па граматыцы гэтай мовы. У 2004 годзе, пасля выхаду на экраны апошняй серыі кінафільма "Уладар пярсцёнкаў", значна павялічылася цмікаўнасць да эльфійскіх моў. Напрыклад, у Велікабрытаніі ў мужчынскай школе Бірмінгема"Тэрверс-Грын" ("Turvers Green Boys" Technology College in Birmingam) упершыню ў свеце вучням пачалі афіцыйна выкладаць эльфійскую мову[3]. Большасць з валодаючых эльфійскімі мовамі з'яўляюцца пріхільнікамі твораў Толкіна - толкіністамі, дакладная іх колькасць не паддаецца ўліку.

Унутраная гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старажытны квэнья[правіць | правіць зыходнік]

Квэнья ў сваёй старой форме, запісанай сараці Руміла, быў вядомы пад назвай стары ці старажытны квэнья (Yára-Quenya). Ён уяўляў з сабе мову, якая развілася з агульнай эльфійскай - мовы эльдар. Акрамя эльфаў, квэнья карысталіся Валар. Вядома, што эльфы запазычылі ў квэнья частку словаў з валарына. Гэта больш адзначаецца ў дыялекце ваньяр, чым у нолдар.

Пармаквеста і тарквеста[правіць | правіць зыходнік]

Падчас паўсядзённых размоў эльфаў Валінора ўжывалася т. зв. тарквеста (Tarquesta), а ў навуке і падчас правядзення разнастайных цырымоній - пармаквеста (Parmaquesta). Пры гэтым нолдар і ваньяр размаўляляі на двух падобных дыялектах тарквесты - налдарын і ваньярын.

Ваньярын[правіць | правіць зыходнік]

Дыялект квэнья, на якім размаўлялі ваньяр. На яго больш паўплываў валарын, што падцвяржаецца болшай чым у налдарыне колькасць запазычванняў. Сам квэнья на гэтым дыялекце меў назву квэндзя.

Тэлерын[правіць | правіць зыходнік]

Тэлеры, якія прыбылі ў Эльдамар, размаўлялі на мове, падобнай на квэнья, таму некаторыя эльфы лічылі тэлерын адным з яе дыялектаў. Самі тэлеры не падтрымлівалі гэту кропку гледжання.

Квэнья выгнаннікаў[правіць | правіць зыходнік]

Мова тых нолдар, якія вярнуліся ў Белерыянд. узнікла пасля забароны Цінгала і прыняцця нолдар у якасці азноўнай мовы для зносін з іншымі эльфамі сінарына. Квэнья выгнаннікаў некалькі адрозніваецца ад кавенья Амана дзякуючы запазычванню некаторых сіндарыескіх мловаў. Адрозненні назіраліся таксама і ў вымаўленні асобных гукаў.

Выкарыстоўванне квэнья іншымі народамі[правіць | правіць зыходнік]

На квэнья размаўлялі таксама ў Нуменоры, таксама ў Гондары і Арноры. Падчас Трэцяй эпохі квэнья захаваў той жа статус, што і лацінская мова ў Еўропе.

Фаналогія[правіць | правіць зыходнік]

Вымаўленне гукаў квэнья і звесткі аб позняй фаналогіі мовы апісаныя ў дадатку Е рамана "Уладар пярсцёнкаў" і нарысе "Outline of Phonology" апублікаваным у часопісе "Parma Eldamberon". Падчас стварэння мовы Толкін імкнуўся наблізіць фаналогію да лацінскай.

Граматыка[правіць | правіць зыходнік]

Склоны квэнья

  • Намінатыў (Назоўны)
  • Генытыў (Родны)
  • Пасесыў (Прыцяжальны)
  • Датыў (Давальны)
  • Акузатыў (Вінавальны)
  • Лакатыў (Мясцовы)
  • Алатыў (Уваходна-мясцовы)
  • Аблатыў (Выходна-мясцовы)
  • Інструментатыў (Творны)
  • "Эльфінітыў", "Загадкавы Склон" - верагодней за ўсё з'яўляецца разнавіднасцю мясцовага склона абстрактнага выгляду, накшалт fёas - у душы.

Лікі

  • адзіны лік - вызначае адну рэч
  • Падвойны лік - вызначае непадзельную пару рэчаў, напрыклад "рукі". Яшчэ адзі характэрны прыклад - у квэнья пра лепшых сяброў гавораць "meldu" - гэта значыць "пара сяброў". Гэта паказвае, наколькі яны блізкія.
  • Множны лік - вызначае некалькі рэчаў.
  • Збіральны лік - вызначае непадзельную групу рэчаў, напрыклад "народ", ці вызначаную групу рэчаў, калі выкарыстоўваецца з вызначаным артыклем.

Назоўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Назоўнікі падзяляюцца на тры склоны, але ёсць шмат выключэнняў звязаных з этымалогіяй словаў

Прыметнікі[правіць | правіць зыходнік]

Дзеясловы[правіць | правіць зыходнік]

У квэнья нолдар-выгнаннікаў ёсць два спражэнни дзеясловаў: першасныя (заканчваюцца ў аснове на зычны) і вытворныя (заканчваюцца ў аснове на галосны), таксама ёсць вялікая колькасць дзеясловаў-"выключэнняў", зразумець спражэнне якіх магчыма, толькі звярнуўшыся да іх этымалогіі, ці проста запомніць.

Прыназоўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Займеннікі[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваемае пісьменства[правіць | правіць зыходнік]

Тэнгвар. У "знешнім" квэнья часцей выкарыстоўваецца лацінскі алфваіт, паводле сваіх правілаў, адлюстроўваючымі тэнгвар, але таксама і са знакаміымі "двума кропкамі", звычайна над канавым ці падзяляльныым e але не толькі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Знешія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. DuBois, Tom; Mellor, Skott (2002). "Nordic roots of Tolkien's midle earth, The". Scandinavian Review (The Amerikan-Scamdinavian Foundation) (Summer). ISSN 0098-857X. http://findartikles.com/p/artikles/mi_qa3760/is_200207/ai_n9115801/pg_2/. 
  2. Вяртанне караля, Дадатак Е, "Аб эльфах"
  3. Parkinson, Justin Do you speac Elf? (англ.)  (4 марта 2004). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 20 июля 2008.