Э псілон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Greek alphabet alpha-omega.svg
Грэчаскі алфавіт
Α α — альфа Β β — бэта
Γ γ — гама Δ δ — дэльта
Ε ε — эпсілон Ζ ζ — дзэта
Η η — эта Θ θ — тэта
Ι ι — іота Κ κ — капа
Λ λ — лямбда Μ μ — мю (мі)
Ν ν — ню (ні) Ξ ξ — ксі
Ο ο — амікрон Π π — пі
Ρ ρ — ро Σ σ ς — сігма
Τ τ — тау Υ υ — іпсілон
Φ φ — фі Χ χ — хі
Ψ ψ — псі Ω ω — амега
Выйшлі з ужывання
Ϝϝ,Ͷͷ — дыгама
(вав)
Ϛϛ — стыгма
Ͱͱ — гета Ϻϻ — сан
Ϸϸ — шо Ϙϙ,Ϟϟ — копа
Ϡϡ,Ͳͳ — сампі

Ε, ε (назва: Э псілон[1], грэч. Έψιλον) — 5-я літара грэчэскага алфавіту. У сістэме грэчаскага алфавітнага запісу лікаў мае лікавае значэнне 5. Паходзіць ад фінікійскай літары — hé. Ад літары «Э псілон» паходзяць лацінская E і кірылічная Е.

Традыцыйны сродак транслітарацыі у старабеларускіх пісьмовых крыніцах — літара Є є (Есть), якая перадавала неётызаваны гук.

У позні перыяд развіцця старабеларускай мовы сродкам транслітарацыі «Э псілон» стала літара Э. Напрыклад, грэчаскае слова Ετυμολογία перадавалася, як этѷмоло́гїа у выданні «Грамматикі» М. Сматрыцкага 1648 г.[2].

Зноскі

  1. У адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.510: Грэчаскае пісьмо
  2. «Грамматика» Милетія Смотрицкаго. Московское изданіе 1648 г.