Юзаф Быхавец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Быхавец
Магіла[d]
Магіла[d]
крайчы вялікі літоўскі
13 лістапада 1793 — 1795
Папярэднік Зыгмунт Ксаверый Грабоўскі

Нараджэнне каля 1750
Род Быхаўцы
Бацька Ян Мікалай Быхавец
Маці N з Прошынскіх[d]
Жонка Разалія з Біспінгаў[d]
Дзеці Аляксандр Быхавец, Адам Ян Віктар Быхавец і Ганна з Быхаўцаў[d]

Юзаф Быхавец (каля 1750 — ?) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Быхаўцаў герба «Магіла». Адзіны сын Яна Мікалая Быхаўца і невядомай па імі Прашынскай[1].

Крайчы вялікі літоўскі з 13 лістапада 1793[1].

Юзаф Быхавец валодаў маёнткам Магілёўцы[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Юзаф ажаніўся з Разаліяй з Біспінгаў, у іх было шмат дзяцей[1].

  • Ганна (? — пасля 1847), у шлюбе з Юзафам Дзяконскім.
  • Аляксандр Быхавец (? — да 1873). Верагодна, старэйшы з сыноў. У шлюбе з Даміцэляй Бучынскай (1803—1873).
  • Адам Ян Віктар (1796 — ?). Ахрышчаны 24 студзеня па старым стылі. У першым шлюбе з Кацярынай Жулкоўскай, у другім — з Ізабэлай Ельскай.
  • Тэкля.
  • Пелагія.
  • Ян Ігнацый (1800 — ?). Ахрышчаны ў Лыскаве 21 ліпеня па старым стылі.
  • Юзэфа.
  • Юзаф.

Зноскі

  1. а б в г Архіварыус: зб. навук. паведамл. і арт. ; вып. 11 / рэд..: Ю. М. Бохан [і інш.]. — Мінск : НГАБ, 2013. — 318 с. — (серыя «Гісторыя, архівазнаўства, крыніцазнаўства»). ISSN 2225-4412.