Уладзіслаў Тадэвуш Быхавец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Тадэвуш Быхавец
Магіла[d]
Магіла[d]
Смерць 10 жніўня 1761(1761-08-10)
Род Быхаўцы
Бацька Самуэль Дабрагост Банавентура Быхавец
Маці Крысціна з Дэнгафаў[d]
Жонка Галена з Біспінгаў[d] і Марыяна з Нінеўскіх[d]
Дзеці Ян Мікалай Быхавец, Тэрэза з Быхаўцаў[d] і Ігнацый Быхавец[d]

Уладзіслаў Тадэвуш Быхавец (? — 10 жніўня 1761) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Быхаўцаў герба «Магіла». Сын Самуэля Дабрагоста Банавентуры і Крысціны з Дэнгафаў[1].

Cпярша падчашы менскі (1714—1726 гг.), суддзя Галоўнага трыбунала ВКЛ (1714 і 1736) і староста люцынскі (1718), харужы пяцігорскі знаку Пана падкаморыя ВКЛ (1725) і стольнік ваўкавыскі (1726), суддзя гродскі ваўкавыскі (1727—1736 гг.), затым — падстароста судовы Ваўкавыскага павета (1738—1740) і суддзя земскі ваўкавыскі (1740—1761)[1].

У Ваўкавыскім павеце валодаў маёнткам Раневічы ці Граневічы (1726 г.) і сваёй часткай ЛыскаваМагілёўцамі). 5 сакавіка 1726 заставіў сваю частку Лыскава за 50 000 злотых сваёй жонцы Галене з Біспінгаў.  Як вынікае з ліста да маці ад 13 кастрычніка 1734 г., Уладзіслаў Тадэвуш Быхавец меў 47 дымоў[1].

Памёр 10 жніўня 1761 года[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Два разы браў шлюб — першы раз у 1726 г. з Галенай Біспінг, суддзянкай земскай старадубаўскай, якой таго ж года . У 1739 г. яго жонкай была ўжо Марыяна Нінеўская[1].

Ад першай жонкі меў сына Яна Мікалая (каля 1732 — ?), а ад другой — сына Ігната (Ігнацыя) і тры дачкі: Тэрэзу, Яганну і Францішку[1].

Тэрэза стала жонкай Антонія Сухадольскага (каля 1750—1799), гаспадара маёнтка Рагозніца, дзе ён у 1791 г. пабудаваў прыгожы палац, які захаваўся да нашых дзён. Тэрэза была бабкай знакамітага польскага мастака-баталіста Януарыя Сухадольскага (1797—1875)[2].

Малодшы сын Ігнацый з жонкай Нявінскай меў сыноў Юзафа, Яна і Антонія[2].

Зноскі

  1. а б в г д е Архіварыус: зб. навук. паведамл. і арт. ; вып. 11 / рэд..: Ю. М. Бохан [і інш.]. — Мінск : НГАБ, 2013. — 318 с. — (серыя «Гісторыя, архівазнаўства, крыніцазнаўства»). ISSN 2225-4412.
  2. а б Папко В. М. РОД БЫХАЎЦАЎ ГЕРБУ «МАГІЛА» НА БРЭCЧЫНЕ

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]