Юзаф Міхалавіч Валовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Міхалавіч Валовіч
Герб «Багорыя»
Герб «Багорыя»
Барысаўскі павятовы маршалак
1842 — 1844
Папярэднік Банавентура Міхалавіч Асяцімскі
Пераемнік граф Яўстах Піевіч Тышкевіч

Нараджэнне каля 1778
Смерць 1847(1847)
Род Валовічы
Бацька Міхал Вінцэнт Валовіч (1742–1808)
Маці Петранэла Свянціцкая
Жонка 1) Казіміра Валовіч. Шлюб у 1817 г. 2) Юлія Мікульская (к.1794–1864). Шлюб у 1825 г.
Дзеці Генрык Валовіч і Міхаліна з Валовічаў[d]
Веравызнанне каталік

Юзаф Калясанты Гершэнсгільд Вінцэнт Ферары Валовіч (каля 1778 — 1847) — дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся ў сям’і Міхала Вінцэнта Валовіча і Петранелы Свянціцкай. Хрышчаны 13 красавіка 1779 г.

Барысаўскі павятовы падкаморы i барысаўскі павятовы маршалак ў 1842-1844 гг. Памёр у 1847 годзе.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Двойчы жанаты. З 1817 года ў шлюбе з Казімірай з Валовічаў, пасля разводу у другім шлюбе з Тамашам Валовічам. З 1825  года ў шлюбе з Юлія з Мікульскіх. На прыватных лістах з 5 сакавіка i 22 кастрычніка 1835 г. захаваліся адбіткі яго шлюбнай пячаткі з гербамі «Багорыя» i «Сас» роду жонкі Мікульскіх на чырвоным сургучы, дыяметр 20 мм. Меў сына Генрыка (хр. 1825).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]