Юнібакен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Юнібакен
шведск.: Junibacken
Junibacken 2007.jpg
Дата заснавання 1996
Месцазнаходжанне Стакгольм
Каардынаты 59°19′46″ пн. ш. 18°05′20″ у. д. / 59.329444° пн. ш. 18.088889° у. д. (G) (O) (Я)
http://www.junibacken.se/
Лагатып ВікіСховішча Юнібакен на ВікіСховішчы

Юнібакен (шведск.: Junibacken) — дзіцячы культурна-забаўляльны цэнтр, «музей казак», размешчаны ў Стакгольме на востраве Юргардэн.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У музеі змадэляваныя месцы з розных дзіцячых твораў шведскіх пісьменнікаў, перш за ўсё Астрыд Ліндгрэн, а таксама Тувэ Янсан, Эльзы Бескаў і шэрагу іншых, якія можна не толькі агледзець, але і пагуляць у іх. Штодня праводзяцца спектаклі і іншыя дзіцячыя забаўляльныя мерапрыемствы. У музеі ёсць таксама рэстаран і кніжны магазін, у якім можна набыць дзіцячыя кнігі на розных мовах.

Таксама адной з асаблівасцяў музея з'яўляецца казачны цягнік, на якім наведвальнікі могуць падарожнічаць па сцэнах з кніг Астрыд Ліндгрэн. Дэкарацыі выкананы па ілюстрацыях мастачкі Марыт Торнквіст (шведск.: Marit Törnqvist), якая працавала з Астрыд Ліндгрэн.

Назва Юнібакен (у перакладзе "ліпеньская горка") узята з твора Ліндгрэн «Мадыкен і Пімс з Юнібакена».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]