Ялавічына

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ялавічына, кавалак філейнай выразкі.

Я́лавічына — мяса буйной рагатай жывёлы.

Разбор тушы[правіць | правіць зыходнік]

У розных краінах існуюць разнастайныя традыцыі разбору тушы. Але звычайна разбор складаецца з паслядоўных аперацый: падзелу на асобныя часткі; выдалення сухажылляў і храсткоў; аддзялення мяса ад костак. Разабранае мяса сартуюць у залежнасці ад кулінарнага выкарыстання.

Найбольш важныя часткі тушы:

  • Шыя (для фаршу, катлет і супу)
  • Лапатка (для варэння, тушэння дробнымі кавалкамі і фаршу)
  • Грудзінка (для тушэння, варэння, запякання і фаршу)
  • Пакромка (для фаршу, катлет і супу)
  • Пахвінне (для смажання, катлет і фаршу)
  • Паяснічная частка (для паляндвіцы, запякання, смажання, катлет, фаршу, супу)
  • Сцягно (верхняя і ўнутраная часткі для смажання і запякання, бакавая і вонкавая часткі толькі для варэння і тушэння)
  • Выразка (для смажання і запякання вялікімі кавалкамі)
  • Галава
  • Рабрынне
  • Нага і галёнка
Да ялавічыны.png

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Анфимова Н., Захарова Т., Татарская Л. Кулинария. — М.: Экономика, 1982. С. 54 — 60

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]